Род (біялёгія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Род — таксанамічная група, якая аб’ядноўвае сваяцкія віды жывёл ці расьлінаў. Больш агульная ступень сыстэматыкі — сямейства. Навуковая назва роду пазначаецца адным лацінскім словам. У межах аднаго царства кожны род павінен мець сваю ўнікальную назву. Хоць дапушчальна абазначаць роды з розных царстваў адной назвай, як Міжнародны кодэкс батанічнай намэнклатуры, гэтак і Міжнародны кодэкс заалягічнай намэнклатуры раяць пазьбягаць такіх выпадкаў. Род можа ўлучаць ад аднаго віду, то бок гэтак званы манатыпічны род, да сотняў і нават тысяч відаў, як гэта мае месца сярод расьлінаў і вусякоў. Роды зь некалькімі відамі можна падзяліць на падроды, якія аб’ядноўваюць віды, асабліва блізкія адзін да аднаго. Роды складаюць сямействы, але паміж гэтымі катэгорыямі часта сустракаюцца і прамежкавыя групы, вядомыя як трыбы і падсямействы. У палеабатаніцы, акрамя звычайных родаў, вылучаюць таксама органныя роды і фармальныя роды.
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |

Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads