Роман Вайдэнфэлер

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Роман Вайдэнфэлер
Remove ads

Роман Вайдэнфэлер (па-нямецку: Roman Weidenfeller; нар. 6 жніўня 1980 году ў Дыцы, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, брамнік. У 2013—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Thumb
Роман у 2006 годзе.

Кар’еру футбаліста Роман распачаў у моладзевай камандзе клюбу Обэрлігі «Шпортфройндэ Айсбахталь», адкуль у 1996 годзе быў запрошаны ў моладзевую каманду «Кайзэрсьляўтэрна».

У 2000 годзе футбаліст стаў гульцом асноўнага складу клюбу, але праз 2 гады, правёўшы за асноўны склад «Кайзэрсьляўтэрна» ўсяго 6 матчаў, перайшоў у дортмундзкую «Барусію». З 2003 году, пасьля сыходу галкіпэра-вэтэрана «Барусіі» Енса Лемана ў лёнданскі «Арсэнал», стаў асноўным брамнікам клюбу. Дэбютаваў у Дортмундзе 17 сьнежня 2003 году ў матчы супраць свайго былога клюбу «Кайзэрсьляўтэрну». У 2005 годзе Вайдэнфэлер перанёс апэрацыю пасьля разрыву мэніска ў левым калене падчас трэніроўкі[5].

Напачатку сэзону 2007—2008 гадоў Роман быў дыскваліфікаваны тры матчы й аштрафаваны на 10 тысяч эўра за расісцкія абразы, вылучаныя супраць нападніка «Шальке-04» Джэральда Азамоа[6]. У 2011 годзе разам з «Барусіяй» стаў чэмпіёнам Нямеччыны, а на наступны сэзон паўтарыў посьпех. 6 траўня 2013 году Вайдэнфэлер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да 2016 году[7].

Зборная

Упершыню ў склад зборнай Роман Вайдэнфэлер быў запрошаны ў 1997 годзе на чэмпіянат сьвету сярод юнакоў, які праходзіў у Эгіпце. Юнацкая зборная Нямеччыны заняла 4 месца, а Роман быў абраны найлепшым брамнікам турніру. У 1999—2001 гадох футбаліст тройчы ўваходзіў у склад моладзевай зборнай Нямеччыны.

У нацыянальнай зборнай Нямеччыны дэбютаваў 19 лістапада 2013 году на стадыёне «Ўэмблі» ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны, стаўшы самым узроставым нямецкім брамнікам, які дэбютаваў за нацыянальную зборную.

Remove ads

Дасягненьні

«Барсуія» Дортмунд:

Нямеччына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads