Ромул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ромул (па-лацінску: Romulus) — легендарны заснавальнік Рыма й першы цар рымскі. Жыў у 7 стагодзьдзі да н. э.. Паводле легенды, ён і ягоны брат Рэм былі дзецьмі бога Марса й вясталкі Рэі Сыльвіі, нашчадкамі мітычнага Энэя, якіх Амуліюс, які таксама зьяўляўся нашчадкам Энэя, укінуў у раку Тыбр з мэтай зьнішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю й выкармлены ейным малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха Фаустула. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснаваньня Рыма падзел рымскіх грамадзянаў на патрыцыяў і плебэяў, заснаваньне сэната як дарадчага органа пры кіраўніку, а таксама арганізацыю войска. Сярод сваіх аднагодак Ромул і Рэм, як сьцьвярджае паданьне, вылучаліся мужнасьцю, розумам, прыгажосьцю й высакароднасьцю, што нібыта сьведчыла пра іхняе боскае паходжаньне.
Remove ads
Літаратура
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.141. ISBN 5-343-00151-3.
Папярэднік няма |
Цар Рыма 753 да н. э.—717 да н. э. |
Наступнік Нума Пампіліюс |
Вонкавыя спасылкі
Ромул — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Плютарх (біяграфіі Ромула, Нумы Пампіліюса й Каміла)
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Старажытны Рым. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads