Рубон Віцебск

беларускі баскетбольны клюб зь Віцебску From Wikipedia, the free encyclopedia

Рубон Віцебск
Remove ads

«Рубон» — беларускі баскетбольны клюб зь Віцебску, што выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Ранейшыя назвы, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Мужчынскі баскетбольны клюб быў заснаваны летам 1995 году, калі дзякуючы фінансавай падтрымцы Яўгена Шаракова і ягонай фірмы «Шыком» каманда з аднайменным назовам узяла ўдзел у турніры «Спалдынг» у Менску. Ідэйным натхняльнікам і галоўным трэнэрам стаў заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь Дзьмітры Рыбакоў. Каманда заняла 2-е месца, пасьля чаго было вырашана захаваць яе і ператварыць у прафэсійны клюб.

У сэзоне 1995—1996 гадоў каманда атрымала ліцэнзію ад Беларускай фэдэрацыі баскетболу і стала сталым удзельнікам Найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па баскетболе. Кіраваць камандай працягнуў Дзьмітры Рыбакоў. Ужо праз два гады пасьля заснаваньня, то бок у сэзоне 1997—1998 гадоў, каманда стала срэбраным прызэрам чэмпіянату Беларусі.

Практычна з самага заснаваньня спонсарамі сталі кампанія «КіС» і Віцебскае аддзяленьне «Беларускай чыгункі», таму ў розны час віцябляне выступалі пад назвамі «Шыкам-Лякаматыў» і «Лякаматыў-КіС».

У 2000-я гады Дзьмітры Рыбакоў працягваў заставацца дырэктарам і галоўным трэнэрам, але фактычна гульнёй каманды кіравалі старэйшыя трэнэры Аляксандар Гуляеў (2001—2006), Сяргей Махон (2006—2008) і Руслан Байдакоў (2008—2009), а ў сэзоне 2004—2005 гадоў у якасьці кансультанта ў камандзе працаваў самы тытуляваны беларускі трэнэр Аляксандар Барысаў. У гэтыя гады каманда выйгравала срэбраныя (2003—2004) і бронзавыя (2004—2005) мэдалі чэмпіянату Беларусі.

З 2009 году галоўным трэнэрам ёсьць Руслан Байдакоў — выхаванец віцебскага баскетболу, пераможца моладзевага чэмпіянату Эўропы 1994 году, які гуляў за беларускія, расейскія, польскія і нямецкія клюбы, а таксама кіраваў юніёрскай, моладзевай і нацыянальнай зборнымі Беларусі.

Напачатку сэзону 2011—2012 гадоў было пастаноўлена зьмяніць назву каманды. Пасьля шэрагу кансультацыяў з прадстаўнікамі віцебскіх СМІ і заўзятарамі была абраная назва «Рубон»[1].

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads