Рузаеўка
горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Руза́еўка (па-расейску: Рузаевка, па-макшанску: Орозай, па-эрзянску: Оразай ош) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Рузаеўскага раёну Мардовіі. Другі паводле велічыні горад у рэспубліцы пасьля Саранску, фактычна зьяўляецца ягоным горадам-спадарожнікам, утвараючы зь ім адзіную аглямэрацыю.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1631 годзе, калі акруга была падараваная касімаўскаму мурзе Уразаю Танкачаву, ад імя якога сваю назву атрымала былая вёска Ўразаеўка [4] альбо Рузаеўка. З 1725 па 1757 гады вёска належала суднабудаўнікі, лейтэнанту лейб-гвардыі Ціхану Лукіну. У другой палове XVIII стагодзьдзя Рузаеўка належала памешчыку Мікалаю Струйскаму, які захапляўся выяўленчым мастацтвам і складаў вершы. Траецкую царкву і панскі дом будаваў для Струйскага прыгонны майстар Андрэй Зяблаў, які навучаўся ў мастака Ракотава. У 1792 годзе Струйскі пабудаваў у вёсцы адну зь першых у Расеі прыватных друкарняў.
Сядзібныя пабудовы былі зьнесеныя яшчэ да рэвалюцыі. З пачаткам прамысловай рэвалюцыі Рузаеўка сталася вузлавой станцыяй Маскоўска-Казанскай чыгункі. Падчас першай расейскай рэвалюцыі, з 10 па 21 сьнежня 1905 году ў паселішчы была абвешчаная Рузаеўская рэспубліка. Статус гораду Рузаеўка атрымала ўжо за савецкім часам у 1937 годзе. У часы СССР маёнтак памешчыка быў цалкам зьнішчаны, а горад стаў пашырацца за кошт будаўніцтва жыльля. На тэрыторыі былой вёскі быў пабудаваны буйны завод «Рузхіммаш».
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads