Русізм
слова або выраз, запазычаныя з расейскай мовы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русі́зм[1][2], дакладней маскалі́зм[3][4] або расеяні́зм[5] — слова або выраз, запазычаныя з расейскай мовы. Русізм уваходзіць у склад іншай мовы, асвойваецца ёю і становіцца элемэнтам яе сыстэмы; можа быць толькі фактам маўленьня[1]. Русізмам называюць само слова і ягоныя асобныя структурныя элемэнты (гукі, словаўтваральныя марфэмы і інш.)[1]. У адпаведнасьці з гэтым вылучаюць русізмы лексычныя, фанэтычныя, граматычныя, словаўтваральныя[1].
Remove ads
У беларускай мове
Русізмы як запазычаньні шырока прадстаўленыя ў беларускай мове, што абумоўлена структурнай блізкасьцю абедзьвюх моваў. У беларускай мове сярод запазычаньняў з расейскай мовы вылучаюць беспасярэдне русізмы і словы, запазычаныя зь іншых моваў праз пасярэдніцтва расейскай. Ужываньне русізмаў у маўленьні абумоўленае інтэрфэрэнцыяй або мэтавай устаноўкай носьбіта мовы. Найчасьцей русізмы назіраюцца як факты інтэрфэрэнцыі ў вусным маўленьні беларуска-расейскіх білінгваў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads