Рутульцы
этнічная група ў Дагестане і Азэрбайджане From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рутульцы (саманазва Myhabyr (Мыхабыр)) — каўкаскі народ, адзін з народаў Дагестана.
Продкі рутульцаў, вядомыя пад імем гаргары, зьяўляліся самым буйным племем Каўкаскай Альбаніі.
Краіны пражываньня
У цяперашні час пражываюць на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі (35 240)[1] (у тым ліку ў Дагестане — 27 849[1], Стаўрапольскі край — 1339, Растоўская вобласьць — 1067 і інш.), Азэрбайджане (17 000[2]—20 000[3]), Турэччыне, Сірыі, у краінах Эўропы.
Мова і рэлігія
Рутульская мова адносіцца да наска-дагестанскай групы сям’і моў ібера-каўказскай сям’і. Зьвесткі лінгвістыкі ўсталёўваюць сваяцтва рутульскай мовы з удзінскай мовай. Вернікі рутульцы — мусульмане-суніты.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads