Руф Ігнацьеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Руф Гаўрылавіч Ігнацьеў (19 верасьня 1829, Масква — 14 студзеня 1886) — гісторык, археоляг, этнограф, музыказнавец, сын Гаўрылы Ігнацьева.

Скончыў Лазараўскі інстытут усходніх моваў у Маскве, кансэрваторыю ў Парыжы. Быў чальцом таварыстваў: Маскоўскага археалягічнага, аматараў прыродазнаўства, антрапалёгіі і этнаграфіі, Вольнага эканамічнага, гісторыі, этнаграфіі і археалёгіі пры Казанскім унівэрсытэце.

Калі ў 18771880 працаваў рэдактарам неафіцыйнага аддзелу газэты «Минские губернские ведомости» і чальцом Менскага губэрнскага статыстычнага камітэту, дасьледаваў курганы на Меншчыне, склаў мапу археалягічных помнікаў Менскага павету, дасьледаваў археалягічныя помнікі в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне[1], зьбіраў музычны фальклёр. Матэрыялы раскопак, запісы народных песень і апісаньне народных інструмэнтаў экспанаваў на Антрапалягічнай выставе ў Маскве (1879), дзе выступіў з дакладамі «Пра помнікі народнай творчасьці ў Менскай губэрні» і «Пра помнікі старажытнасьцяў у Менскай губэрні».

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads