Рыбак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыбак
Remove ads

Рыба́к, ці рыбало́ў — чалавек, які займаецца рыбалоўствам. Дзейнасьць у якасьці рыбака зьяўляецца адным з найболей старажытных заняткаў чалавецтва, якія сыходзяць у эпоху паляваньня і зьбіральніцтва. Прафэсія рыбака даволі распаўсюджана ў грамадзтвах зь нізкім узроўнем разьмеркаваньня працы. У такіх грамадзтвах асноватворныя прафэсіі як каваль, лекар ці рыбак утвараюць своеасаблівую асобную касту або выконваюцца вызначанай этнічнай групай. У Заходняй Афрыцы на рацэ Нігер жыве рыбацкі народ базо. Рыбацкія касты ці этнічныя групы існуюць таксама ў Індыі.

Thumb
Рыбакі ў Банглядэшы

Так як рыбакі на працягу тысячагодзьдзяў у шматлікіх краінах рабілі істотны ўнёсак у забесьпячэньне насельніцтва ежай, згадваньні пра іх увайшлі ў шматлікія літаратурныя творы. Найболей вядомымі зьяўляецца апостал Пётар у Бібліі, аповесьць «Стары і мора» Эрнэста Гэмінгўэя ці «Казка пра рыбака і рыбку» Аляксандра Пушкіна.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Дзень рыбака

Рыбаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads