Рымвідас Пятраўскас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымвідас Пятраўскас (лет. Rimvydas Petrauskas; нар. 21 кастрычніка 1972 году, Вільня) — летувіскі гісторык. Доктар гісторыі (2001 год), прафэсар (2010 год), правадзейны сябра Акадэміі навук Летувы, з 1 красавіка 2020 году рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.
Remove ads
Біяграфія
У 1997 годзе скончыў гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
З 1998 году працаваў у Віленскім унівэрсытэце на катэдры гісторыі старажытнасьці і сярэднявечча. Стажыраваўся ў Базэльскім унівэрсытэце, Вольным унівэрсытэце Бэрліну, Грайфсвальдзкім унівэрсытэце, Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве, Інстытуце Гердэра ў Марбургу. У 2001 годзе ў Віленскім унівэрсытэце абараніў доктарскую дысэртацыю пра склад і структуру літоўскай арыстакратыі канца XIV—XV стагодзьдзяў («Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a.: sudėtis — struktūra — valdžia»).
З 2007 году — загаднік катэдры гісторыі старажытнасьці і сярэднявечча гістарычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. У 2012—2020 гадох — дэкан гістарычнага факультэта Віленскага ўнівэрсытэту. У студзені 2020 году стаў 86-м рэктарам Віленскага ўнівэрсытэту, прыняў абавязкі 1 красавіка 2020 году, у 441-ю гадавіну заснаваньня ўнівэрсытэту[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Дасьледуе палітычную і сацыяльную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага (XIII—XVI ст.) і рэцэпцыю сучасным грамадзтвам сярэднявечча. Аўтар навуковых артыкулаў на ангельскай, летувіскай, нямецкай, польскай, расейскай мовах; падрыхтаваў да публікацыі і апублікаваў некалькі крыніцаў.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads