Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы (па-латыску: Jankas Kupalas Rīgas Baltkrievu pamatskola) — была адзіная беларуская школа ў Латвіі[1], якая існавала з 1996 па 2024 гады. У школе дзейнічаў музэй, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра[1].
Выкладаньне ў школе вялося на латыскай, беларускай і расейскай мове. Беларуская мова выкарыстоўвалася на гадзінах мовы і літаратуры, а таксама на пазаклясных дзеях[1]. Многія прадметы выкладаюцца білінгвальна (на латыскай і расейскай або латыскай і беларускай мове)[2].
Галоўнай задачай школы паралельна з асваеньнем навучальнай праграмы прызнавалася вучыць дзяцей беларускай мовы, даваць магчымасьць знаёміцца з нацыянальнай культурай, музыкай, гісторыяй і традыцыямі[2].
У лютым 2024 году стала вядома, што 31 жніўня гэтага году будзе ліквідавана Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы. Яна была далучана да 86-й Рыскай сярэдняй школы[3].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1989 годзе пры сярэдняй школе № 15 места Рыгі адчынілася першая беларуская кляса[4]. У 1994 годзе набраліся чатыры клясы, зь якіх паўстала беларуская школа, атрымаўшы памяшканьне занядбалага дзіцячага сада[4]. Школа была адчыненая, дзякуючы латвійскаму таварыству беларускай культуры «Сьвітанак» і актыўнасьці былога дырэктара Вячаслава Целеша[2].
У 1998 годзе школа атрымала статус Рыскай беларускай асноўнай, а ў 2011-м ёй было нададзенае імя беларускага клясыка Янкі Купалы[2].
17 чэрвеня 2010 году школа, паводле пастановы Рыскай мескай думы, пераехала ў будынак сярэдняй школы № 86 м. Рыгі[1].
Remove ads
Навучаньне
На 2010 год у беларускай школе 9 клясаў — 115 вучняў і 22 пэдагогі[4]. На 2014 было ўжо 150 дзяцей[2]. У 2019—2020 навучальным годзе ў школу паступіла 18 першаклясьнікаў[5].
Гурткі
У школе дзейнічаў дзіцячы вакальны гурт «Вавёрачка», гурток візуальнага мастацтва і гурток вырабу мяккіх цацак[1].
Remove ads
Супраца
Беларуская амбасада забясьпечвала школу мастацкай літаратурай і падручнікамі, яе настаўнікі праходзілі курсы павышэньня кваліфікацыі ў Беларусі. Менская гімназія № 23 падпісала з Рыскай беларускай школай дамову аб супрацоўніцтве[4].
Дырэктары
- Вячаслаў Целеш
- Ганна Іванэ (2002—2018)[1]
- Анжэла Дзьмітрыева
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads