Рычард Дан
ірляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рычард Патрык Дан (па-ірляндзку: Risteárd Ó Duinn, па-ангельску: Richard Patrick Dunne; нар. 21 верасьня 1979 году, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі футбаліст, абаронца нацыянальнай каманды Ірляндыі.
Remove ads
Клюбная кар’ера
«Эвэртан»
У школьныя гады Рычард гуляў за дублінскую каманду «Гоўм Фарм», але быў прыкмечаны скаўтамі «Эвэртану» й у веку 15 гадоў пераехаў у Лівэрпул у сэзоне 1994—1995 гадоў. Наступны сэзон Рычард распачаў у складзе рэзэрвістаў лівэрпульцаў, дзе гуляў у адной камандзе з Тоні Гібэртам й Леонам Османам. У пачатку 1997 году падпісаў з клюбам 5-гадовы кантракт і ў тым жа годзе дэбютаваў у першым складзе ва ўзросьце 17 гадоў.
«Манчэстэр Сіці»
Увосень 2000 году Рычард перайшоў у склад «Манчэстэр Сіці», які ацаніў яго ў 3 мільёны фунтаў. Дан хутка ўсталяваў за сабой месца ў складзе. У першы яго сэзон клюб пакінуў Прэм’ер-лігу, але пры дапамозе трэнэра Кевіна Кігана ў наступным сэзоне каманда зноўку вярнулася ў найвышэйшы эшалён. Надзейная гульня прывяла Рычарда да ўзнагароды як найлепшаму гульцу «Манчэстэр Сіці», якую ён атрымліваў чатыры сэзоны запар з 2004 па 2008 гады. З 2006 году зьяўляўся капітанам манчэстэрскага клюбу. 4 ліпеня 2008 году Дан падпісаў з клюбам новы кантракт і па дамове павінен быў заставацца ў ім да 2012 году. На свой 29 дзень народзінаў адзначыўся голам у гульні супраць «Портсмуту», якую «мяшчане» выйгралі зь лікам 6:0. У гэтым жа сэзоне Рычард, атрымаўшы восьмую чырвоную картку ў лізе, паўтарыў рэкорд Патрыка Віера й Данкана Фэрг’юсана.
«Астан Віла»
Але пасьля таго як у «Манчэстэр Сіці» апынуліся Калё Турэ й Джолеан Лескат адразу пайшлі чуткі, што Дан можа пакінуць Манчэстэр і прымкнуць да «Астан Вілы», як больш даспадобага варыянту. 27 жніўня «Астан Віла» пацьвердзіла сваю цікавасьць да абаронцы й у выніку Дан перайшоў у склад бірмінггэмскага клюбу за 5 мільёнаў фунтаў. Дэбютаваў Рычард адразу ў дэрбі зь «Бірмінггэмам Сіці», дзе яго каманда была мацней, дзякуючы адзінаму голу Габрыела Агбонлагора. 5 кастрычніка 2009 году Рычард Дан забіў гол сваёй былой камандзе «Манчэстэр Сіці», але быў сустрэчаны аплядысмэнтамі фанаў з Манчэстэру, бо Рычард не сьвяткаваў свой посьпех. А празь некалькі месяцаў забіў пераможны мяч падчас хатняй гульні супраць лёнданскага «Чэлсі», якая скончылася зь лікам 2:1.
КПР
Дан далучыўся да «Кўінз Парк Рэйнджарз» 15 ліпеня 2013 году на правах вольнага агента[3].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Сваю першую гульню за нацыянальную каманду Рычард Дан правёў 26 красавіка ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Грэцыі ва ўзросьце 20 гадоў, на той момант трэнэрам каманды быў Кені Канінггэм. Першы свой гол за зборную Рычард забіў ужо праз 2 месяцы пасьля дэбюту, у 3 сваёй гульні. Было гэта 4 чэрвеня ў матчы супраць Мэксікі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads