Рэальная вучэльня (Рагачоў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэальная вучэльня — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Рагачове. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Папярэчнай і Ёлшынскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца сярэдняя школа № 2.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Рэальная вучэльня | |
![]() Рэальная вучэльня | |
Краіна | Беларусь |
Места | Рагачоў |
Каардынаты | 53°04′45″ пн. ш. 30°02′48″ у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Рэальная вучэльня на мапе Беларусі ![]() ![]() Рэальная вучэльня |
Remove ads
Гісторыя
Мураваны будынак Рагачоўскай рэальнай вучэльні збудавалі ў 1903—1905 гадох на грошы мэцэната Васіля Ёлшына і яго жонкі Варвары.
Па Кастрычніцкім перавароце ў будынку месьціліся пэдагагічны тэхнікум і настаўніцкі інстытут.
Будынак згарэў у Другую сусьветную вайну, у 1950-я гады яго аднавілі. Па вайне тут разьмясьцілася фабрычна-заводзкая вучэльня, пазьней — сярэдняя школа.
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы Г-падобныя ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад мае сымэтрычную кампазыцыю з 3-павярховай цэнтральнай часткай і рызалітамі з бакоў. Бакаваое крыло завяршаецца бэльвэдэрам, да тарца далучаецца невялікі 1-павярховы аб'ём. Сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі. Вулічныя фасады аздабляюцца лапаткамі, нішамі і філёнгамі.
Плян калідорны 1-баковы. У цэнтральнай частцы над вэстыбюлем разьмяшчецца 2-сьветлавая заля, восьсю ўваходу — 3-маршавыя сходы[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1910 г.
- 1914 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- кастрычнік 1938 г.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Агульны выгляд
- Фрагмэнт
- Двор
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads