Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку
Remove ads

«Рэвалю́цыя праз сацыя́льную се́тку» — грамадзянскія акцыі маўклівага пратэсту ў Беларусі ў 2011, выкліканыя незадавальненьнем палітыкай кіраўніцтва краіны, якая прывяла да фінансавага крызісу, дэвальвацыі і рэзкага скачку цэнаў. Акцыі ладзіліся штосераду[1] пачынаючы з 8 чэрвеня 2011, каардынуючыся праз сацыяльныя сеткі ВКонтакте і Facebook.

Thumb
Спэцназаўцы адцясьняюць удзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску 15 чэрвеня

Сутнасьць акцыі заключалася ў сходах людзей у адным месцы (пераважна на цэнтральных пляцах гарадоў) без аніякіх лёзунгаў, заклікаў ці патрабаваньняў. Адзінай праявай актыўнасьці было плясканьне ў ладкі, якім удзельнікі акцыі выражалі сваю нязгоду з палітыкай кіраўніцтва Беларусі. Такая форма пратэсту абраная ў мэтах пазьбяганьня арыштаў і зьбіцьця ўдзельнікаў, што адбывалася на ўсіх папярэдніх акцыях апазыцыі.

Тым ня меней, ужо пачынаючы з другой акцыі 15 чэрвеня адбыліся затрыманьні ўдзельнікаў акцыі і выпадковых мінакоў у Менску (15 асобаў), Горадні (15 асобаў), Берасьці (каля 10), Віцебску, Воршы, Магілёве, Гомелі, Салігорску (19 асобаў), Баранавічах, Барысаве (каля 30 чалавек), Жодзіне (2 чалавекі)[2]. Затрыманьні зьдзяйсьняліся людзьмі ў цывільным з прымяненьнем грубай фізычнай сілы, без прад’яўленьня дакумэнтаў і без аніякага тлумачэньня сваіх дзеяньняў. Іхнія ўчынкі атрымалі ў прэсе характарыстыку «кіднэпінг».

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads