Рэзэрвовы фонд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэзэрво́вы фонд[1] — сукупнасьць сродкаў, якія адкладвала прадпрыемства для пазьнейшага іх выкарыстаньня.

Рашэньне аб іх стварэньні прымала ўправа прадпрыемства і сход работнікаў прадпрыемства.

Віды

У 1990-ыя гады ў Беларусі можна было стварыць рэзэрвовыя фанды:

Аплата труду

Рэзэрвовы фонд аплаты труду ў 1990-ыя гады ў Беларусі абавязаныя ствараць усе прадпрыемствы. Бо ў той час выплаты зарплатаў і частае банкруцтва прадпрыемстваў прымусіла Ўрад краіны шукаць спосабы выхаду зь цяжкага становішча.

Парадак расходваньня рэзэрвовага фонду вызанчаўся дзяржаваю.

Рэзэрвовы фонд аплаты труду ствараўся для забясьпячэньня права работнікаў на аплату труду ў выпадку закрыцьця прадпрыемства з-за:

  • упадку
  • беднасьці прадпрыемства (неплацежаздольнасьці)
  • сьмерці прадпрымальніка
  • закрыцьця прадпрыемства.

Рэзэрвовы фонд аплаты труду павінен быў забясьпечыць выплату работнікам прадпрыемства:

  • заработнае платы
  • кампэнсацыйныя й гарантыйныя выплаты работнікам, якія прадугледжваліся правам Беларусі.

Рэзэрвовы фонд аплаты труду раілася ствараць у памеры 25% гадавога фонду аплаты труду і папаўняўся фонд грошамі, а іменна 5% штогадовых адлічэньняў ад прыбытку прадпрыемства, якая заставалася ў яго. Парадак расходаў і папаўненьня рэзэрвовага фонду аплаты труду павінен быў быць прадугледжаны ў калектыўным дагаворы.

Агульгаспадарчыя патрэбы

Рэзэрвовы фонд для агульнагаспадарчых патрэбаў ствараўся на прадпрыемстве з-за новых гаспадарчых умоваў. Пасьля развалу СССР у 1990-ыя гады многія прадпрыемствы абавязаныя былі самі зарабляць грошы, а ня жыць за дзяржаўныя замовы і падрады. Прадпрыемствы Беларусі мелі час калі не было грошай для аплаты расходаў (у сувязі з пераўтварэньнямі, рэклямная кампанія і г. д.).

Рэзэрвовы фонд для агульнагаспадарчых патрэбаў папаўняўся грошамі з прыбытку, якія заставаліся ў распараджэньні прадпрыемства.

Remove ads

Заўвагі

  1. Па-расейску: "Резервный фонд оплаты труда".
  2. Па-расейску: "Резервный фонд для общехозяйственных нужд".

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads