Рэляцыйная сыстэма кіраваньня базамі зьвестак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэляцыйная сыстэма кіраваньня базамі зьвестак (РСКБЗ; інакш: сыстэма кіраваньня рэляцыйнымі базамі зьвестак, СКРБЗ; па-ангельску: Relational database management system) — СКБЗ, якая кіруе рэляцыйнымі базамі зьвестак.

Паняцьце рэляцыйных (англ. Relation — стаўленьне) зьвязанае з распрацоўкамі вядомага ангельскага спэцыяліста ў галіне сыстэм базаў зьвестак Эдгара Кодда (Edgar Codd).
Гэтая мадэль характарызуецца прастатой структуры зьвестак, зручным для карыстальніка таблічным прадстаўленьнем і магчымасьцю выкарыстаньня фармальнага апарата альгэбры адносінаў і рэляцыйнага вылічэньня для апрацоўкі зьвестак.
Рэляцыйная мадэль арыентаваная на арганізацыю ў выглядзе двухмерных табліц. Кожная рэляцыйная табліца ўяўляе сабой двухмерны масіў і валодае наступнымі ўласьцівасьцямі:
- кожны элемэнт табліцы — адзін элемэнт зьвестак
- усе ячэйкі ў слупку табліцы аднастайныя; гэта значыць, што ўсе элемэнты ў слупках маюць аднолькавы тып
- кожны слупок мае ўнікальнае імя
- аднолькавыя радкі ў табліцы адсутнічаюць
- парадак пераемнасьці радкоў і слупкоў можа быць адвольным
Базавыя паняцьці рэляцыйных СКБЗ:
- атрыбут
- адносіна
- картэж
Remove ads
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads