Рэлігія ў Расеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэлігія ў Расеі даволі разнастайная. У адпаведнасьці з законам ад 1997 году хрысьціянства, іслам, будызм і юдаізм адзначаныя як важныя ў расейскай гісторыі. Расея на сёньня вызначае чатыры афіцыйных «традыцыйных» для краіны рэлігіі: праваслаўе, іслам, юдаізм і будызм[2].
Праваслаўнае хрысьціянства зьяўляецца традыцыйнай і самай распаўсюджанай рэлігіяй у Расеі і лічыцца часткай «гістарычнай спадчыны» краіны згода з законам 1997 году[3]. Каля 95% зарэгістраваных праваслаўных прыходаў належаць да Расейскай праваслаўнай царквы, у той час як існуе цэлы шэраг невялікіх аўтаномных праваслаўных цэркваў[4], самая распаўсюджанай зь якіх зьяўляецца плынь старавераў. Пасьля распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе было шырока распаўсюджана адраджэньне сыбірскага шаманізму па ўсёй Расеі[5].
Згодна зь некаторымі дасьледваньнямі павага да свабоды веравызнаньня з боку расейскіх уладаў пагоршчылася з канца 1990-х і пачатку 2000-х гадоў[6].
Паводле зьвестак дасьледаваньня, апублікаванага ў 2018 годзе, хрысьціянства скарачаецца ў Расеі, гэтак жа як у Заходняй Эўропе. Сярод грамадзянаў ад 16 да 29 гадоў 41% зьяўляюцца хрысьціянамі, 10% маюць іншыя рэлігіі, і 49% не зьяўляюцца вернікамі[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads