Рэліктавае выпраменьваньне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Рэліктавае выпраменьваньне (альбо касьмічнае мікрахвалёвае фонавае выпраменьваньне ад анг. Cosmic microwave background radiation) — касьмічнае электрамагнітнае выпраменьваньне з высокай ступеньню ізатропнасьці й са спэктрам, характэрным для абсалютна чорнага цела з тэмпэратурай 2,725 К.

Існаваньне рэліктавага выпраменьваньня было прадказана тэарэтычна ў рамках тэорыі Вялікага выбуху. Хоць у цяперашні час многія аспэкты першапачатковай тэорыі Вялікага выбуху былі перагледжаны, асновы, якія дазволілі прадказаць тэмпэратуру рэліктавага выпраменьваньня, засталіся нязьменнымі. Лічыцца, што рэліктавае выпраменьванне захавалася з пачатковых этапаў існаваньня Сусьвету й раўнамерна яе запаўняе. Экспэрымэнтальна ягонае існаваньне было пацьверджана ў 1965 годзе. Нараўне з касмалягічным чырвоным зрушэньнем, рэліктавае выпраменьваньне разглядаецца як адно з галоўных пацьверджаньняў тэорыі Вялікага выбуху.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads