Рэнтген (адзінка вымярэньня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэнтген (сымбаль Р) — пазасыстэмная адзінка экспазыцыйнае дозы радыёактыўнага выпраменьваньня. Паказвае здольнасьць рэнтгенаўскага альбо гама-выпраменьваньня іянізаваць паветра. 1 Р — колькасьць радыяцыі, неабходнае для вызваленьня станоўчых і адмоўных зарадаў адное электрастатычнае адзінкі зарада (ESU) у 1 см3 сухога паветра пры нармальных умовах (стандартнай тэмпэратуры і ціску). Гэта адпавядае генэрацыі прыкладна 2,083×109 параў іёнаў[1].

Remove ads

Пераказ у іншыя адзінкі

У Міжнароднай сыстэме адзінак, 1 Р = 2,57978 · 10−4 Кл/кг (з 1 электрастатычная адзінка ≈ 3.33564×10−10 Кл і стандартнае шчыльнасьці атмасфэрнага паветру ~1.293 кг/м³). Да 2006 року, рэнтген быў прыняты да ужываньня з сыстэмаю СІ, але ягоная велічыня выказвалася ў адзінках СІ, як зарад падзелены на адзінку масы (Кл/кг).

Назва рэнтген паходзіць ад прозьвішча нямецкага фізыка Вільгельма Рэнтгена.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads