Рэнэ Мартэль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэнэ Мартэль (1893—1976) — францускі гісторык, публіцыст, журналіст, сарбонавец і авіятар. Піянэр франкамоўнай беларусікі, пачынальнік беларусазнаўчых дасьледваньняў у Францыі ў 1920-я гады. У сваіх працах ён у асноўным канцэнтраваўся на Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Выказваў пранямецкія погляды і пранацысцкія сэнтымэнты, падчас нямецкай акупацыі Францыі супрацоўнічаў з акупацыйнай уладай. У 1945 г. быў асуджаны да прымусовых працаў, пазбаўлены грамадзянскіх правоў, і яго імя замоўчвалася доўга пасьля ягонай сьмерці.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Дата сьмерці ...
Remove ads

Жыцьцё

Thumb
Тытульная старонка кнігі Рэнэ Мартэля «Les Blancs-Russes». Зроблена з асобніка, які захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане.
Thumb
Першая старонка эсэ Рэнэ Мартэля «La Russie blanche». Зроблена з асобніка, які захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

Падчас Першай сусьветнай вайны Р. Мартэль быў пілётам.[3] Падчас падрыхтоўкі доктарскай дысэртацыі жыў некаторы час у Савецкім Саюзе. У выніку ў 1933 г. апублікаваў манаграфію  «Le Mouvement antireligieux en U.R.S.S. (1917—1932)» [Антырэлігійны рух у СССР (1917—1932)][4] Р. Мартэль быў суаўтарам біяграфіі Івана Мазэпы і ў сваіх іншых працах дасьледваў Польшчу, Славенію, Вугоршчыну і Ўкраіну. Выкладаў у парыскім  Lycée Montaigne і Сарбоне.[5]

У 1930 г. апублікаваў «Les frontières orientales de l’Allemagne» (Усходнія межы Нямеччыны), у якой заняў пазыцыю Нямеччыны ў яе памежным канфлікце з Польшчай.[6]

Рэнэ Мартэль супрацоўнічаў з рэдакцыяй часопіса Le Monde Nouveau і з Панэўрапейскім хаўрусам, і стаў адным з найбольш адметных распаўсюднікаў ідэі панэўрапейства.[7]

Падчас нямецкай акупацыі Францыі выказваў пранямецкія сымпатыі, публікаваўся ў Paris-Soir'', дзе граміў  амэрыканцаў — «янкаў-скатоў» і «янкаў-барбараў» — якіх абвінавачваў у заняпадзе Эўропы.[8] Працаваў у сэкцыі культуры ў La France — газэце, якая сымпатызавала рэжыму Вішы. У 1941 г. апублікаваў кнігу Les principes du national socialisme (Прынцыпы нацыянал-сацыялізму), у якой падтрымаў акупантаў і якая стала асноўным фактам абвінавачаньня падчас суду ў 1945 г.[9]

За калябарацыю Р. Мартэль быў асуджаны да дзесяці гадоў прымусовай працы і пазбаўлены грамадзянскіх правоў[10] , пасьля чаго ягоныя працы ўжо не публікаваліся.

Remove ads

Беларусіка

Рэнэ Мартэля часта блытаюць з Антуанам Мартэлем — абодва займаліся Ўсходняй Эўропай прыкладна ў той самы час. Рэнэ Мартэль у сваіх эсэ міжваеннага часу апісваў і аналізаваў г.зв. «беларутэнскае» (пазьней стаў ужываць «беларускае») пытаньне. У працах «Les Blancs-Russes. Etude historique, géographique, politique et économique» [Беларусы. Гістарычны, геаграфічны, палітычны і эканамічны досьлед] (1929), La Polgne et nous: la légende et l’histoire chimères et réalités [Польшча і мы: легенда і гісторыя, гімэры і рэальнасьць] (1928), «La France et la Pologne; réalités de l’Est européen» [Францыя і Польшча: рэальнасьці Ўсходу Эўропы] (1931) ён знаёміў чытача з малавядомай на Захадзе культурай беларусаў і крытыкаваў палітыку Польшчы ў дачыненьні да памежных народаў — беларусаў, украінцаў і летувісаў, а францускі ўрад — за палёнафільства і сьлепату ў дачыненьні да ўсходнеэўрапейскіх народаў.[11]

Remove ads

Асноўныя працы

  • L’Aviation française de bombardement des origines au 11 novembre 1918, 1939, Paris.
  • Les Blancs-Russes. Etude historique, géographique, politique et économique, 1929, Paris.
  • Les frontières orientales de l’Allemagne, Paris, 1930.
  • La Pologne et nous: la légende et l’histoire chimères et réalités, 1928, Paris.
  • La France et la Pologne; réalités de l’Est européen, 1931, Paris.
  • Les Principes du national-socialisme, Paris, 1941.

Цытаты

  • «Па-француску ня існуе да сёньняшняга дня жаднага агульнага ці адмысловага дасьледаваньня пра Беларусь і беларусаў.» (Les Blancs-Russes. Etude historique, géographique, politique et économique, 1929, с. 5)
  • «Хоць новая дзяржава і атрымала назву Вялікае княства Літоўскае, насамрэч, у ёй дамінаваў беларускі элемэнт: усе тэксты, усе акты пісаліся па‐беларуску.» (Les Blancs-Russes. Etude historique, géographique, politique et économique, 1929, с. 13)
  • «Беларусь ‐ гэта краіна, дзе сустрэліся дзьве вялікія адрозныя гістарычныя сілы ‐ Рым і Бізантыя, ваяўнічае каталіцтва і захопніцкае праваслаўе.» (Les Blancs-Russes. Etude historique, géographique, politique et économique, 1929, с. 7)
  • «Пяршынство ў сьпісе прыгнечаных народаў Польшчы варта аддаць беларусам. Менавіта яны пацярпелі больш за ўсіх. Вельмі аддаленыя ад цэнтру, амаль невядомыя на Захадзе, яны маляваліся Варшавай як напаўдзікунская арда.» (La Pologne et nous: la légende et l’histoire chimères et réalités, 1928, с. 216).
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads