Рэпартэры бязь межаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэпартэры бязь межаў (па-француску: Reporters sans frontières, RSF) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца абаронай свабоды прэсы. Заснаваная ў 1985 годзе Рабэрам Мэнарам, Роні Браўманам і журналістам Жан-Клёдам Гіебо[1], месьціцца ў Францыі. З 2008 году генэральным сакратаром арганізацыі зьяўляецца Жан-Франсуа Жуяр[2].
Remove ads
Свабода прэсы
«Рэпартэры бязь межаў» паўсталі ў 1985 годзе ў Манпэлье, Францыя. Спачатку мэтай асацыяцыі было абвешчанае стымуляваньне альтэрнатыўнае журналістыкі, але неўзабаве праект быў спынены з-за рознагалосьсяў між заснавальнікамі[1], і двое зь іх пакінулі яго. Robert Ménard, зрабіўшыся генэральным сакратаром, скіраваў мэты НДА на свабоду прэсы[1].
«Рэпартэры бязь межаў» — адна з арганізацыяў-заснавальніцаў International Freedom of Expression Exchange, віртуальнае сеткі няўрадавых арганізацыяў, якая адсочвае парушэньні свабоды выказваньняў па ўсім сьвеце і абараняе журналістаў, пісьменьнікаў і іншых людзей, перасьледваных за выказваньне сваіх перакананьняў.
У 2005 годзе «Рэпартэры бязь межаў» сталі адным з трох атрымальнікаў прэміі імя Андрэя Сахарава, якая ўручаецца Эўрапейскім парлямэнтам[3].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Камітэт па абароне журналістаў
- Свабода слова
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads