Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліканская партыя Рэспублікі Беларусь — палітычная партыя Беларусі. Партыя безумоўна падтрымлівае і ўхваляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыня — Уладзімер Белазор. Белазор Уладзімер Якаўлевіч — намесьнік начальніка Ўпраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (сакратар Міжпарлямэнцкай камісіі) Кіравальны орган — Цэнтральнае праўленьне.
8 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю.[2]
Remove ads
Мэты
Адраджэньне і стварэньне моцнай, сувэрэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступеньню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забясьпячэньне высокага стандарта якасьці жыцьця чалавека; стварэньне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных мэханізмах і якая забясьпечвае рэальнае напаўненьне палітычнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліваньне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.[3]
Remove ads
Гісторыя
Створаная 12 сакавіка 1992 году. Дата рэгістрацыі — 25 траўня 1994. Дата перарэгістрацыі — 30 верасьня 1999.
12 чэрвеня 2009 году Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне, у сувязі з тым што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасьць.[4]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads