Рэфлекс (біялёгія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэфлекс (ад лац. reflexus — адлюстраваньне), таксама — адсьве́т[1][2] — адказная рэакцыя арганізму на раздражненьне з вонкавага або ўнутранага асяродзьдзя, якая ажыцьцяўляецца нэрвовай сыстэмай. Структурнай асновай рэфлексу зьяўляецца створаная нэўронамі рэфлекторная дуга ці шлях, па якому нэрвовыя імпульсы ідуць ад рацэптараў да працоўнага органу.
Агульная характарыстыка
У рэфлекторнай дузе прынята адрозьніваць пяць аддзелаў:
- рацэптары;
- адчувальны шлях;
- нэрвовы цэнтар (участак ЦНС);
- рухальны шлях;
- працоўны орган.
У самую простую двухнэўронную рэфлекторную дугу ўваходзяць адчувальны й рухальны нэўрон.
Любы рэфлекс пачынаецца з раздражненьня рацэптараў — адмысловых адчувальных утварэньняў. Яны прыстасаваныя да ўспрыманьня энэргіі раздражняльніка і яе пераўтварэньня ў нэрвовыя імпульсы. Рэцэптарам можа быць як нэрвовы канчатак — дэндрыт, так і ўся спэцыялізаваная вуза (напрыклад, сьветлаадчувальныя вузы вока).
Ад рэцэптару па валакну нэрвовы імпульс дастаўляецца да цела адчувальнага нэўрону. Яно знаходзіцца ў сьпіннамазгавым нэрвовым вузьле па-за межамі ЦНС. Пасьля гэтага па аксоне ад цела адчувальнае вузы ўзбуджэньне паступае ў ЦНС, дзе праз сынапс перадаецца на рухальны нэўрон. Ад рухальнага нэўрону яно накіроўваецца на працоўны орган і зьмяняе яго дзейнасьць. У працоўным органе дуга сканчаецца.
Для ажыцьцяўленьня рэфлексу неабходная анатамічная й функцыянальная цэласнасьць усіх частак рэфлекторнае дугі.
Большасьць адказных рэакцыяў арганізму ажыцьцяўляецца пры ўдзеле значнае колькасьці нэўронаў. Двухнэўронная рэфлекторная дуга — гэта ўсяго толькі схема. Звычайна паміж адчувальнымі й рухальнымі нэўронамі маюцца ўставачныя нэўроны. Яны пералучаюць узбуджэньне з адчувальнага на рухальны нэўрон і перадаюць яго ў вышэй- ці ніжэйляжаныя аддзелы млеча. Таму слушней казаць, што структурную аснову рэфлекторных дуг складаюць нэўронныя ланцугі з адчувальных, уставачных і рухальных нэўронаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads