Рэфэрэндум у Славаччыне 2010 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэфэрэндум па палітычных рэформах у Славаччыне быў праведзены 18 верасьня 2010 году пасьля ўхваленьня пэтыцыяў клясычнай лібэральнай партыі Свабода і салідарнасьць[1], трэцяй па велічыні партыі ў Парлямэнце Славаччыны. З 401 126 сабраных подпісаў сапраўднымі было знойдзена 386 000.
Рэфэрэндум ня здолеў прайсьці мінімальны парог прысутнасьці насельніцтва — які паводле Канстытуцыі Славаччыны складае 50% ад колькасьці электарата — набраўшы толькі 22,8%. Пераважная большасьць прымалых удзел у рэфэрэндуме галасавала на карысьць усіх шасьці прапановаў, падтрымаўшы прыкладна 70% — 90% ад кожнай прапановы рэфэрэндума[2].
Remove ads
Рэфэрэндум
У хадзе рэфэрэндуму грамадзянам было зададзена шэсьць пытаньняў, якія былі высунутыя партыяй Свабода і салідарнасьць яшчэ ў 2009 г. падчас іх падрыхтоўкі да «Рэфэрэндуму 2009»[3]:
- адмяніць тэлевізійную ліцэнзію
- абмежаваць дэпутацкую недатыкальнасьць
- панізіць колькасьць чальцоў парлямэнту з 150 да 100 да 2014 году
- усталяваць максымальны кошт лімузынаў, якія выкарыстоўваюцца ўрадоўцамі, у €40 000
- увесьці электроннае галасаваньне праз Інтэрнэт
- зьмяніць Кодэкс прэсы, прыбраўшы аўтаматычнае права палітыкаў на адказ.
Апошнія чатыры патрабаваньні ўжо былі ўключаныя ў новае пагадненьне ўрадавай кааліцыі, якое было сфармавана пасьля парлямэнцкіх выбараў 2010 году і ўключала ў сябе партыю СіС[4].
Remove ads
Выбары
Неабходны мяжа ў 50% зьяўляецца абавязковай для таго, каб лічылася, што рэфэрэндум адбыўся[5]. Толькі адзін рэфэрэндум у гісторыі Славаччыны здолеў пераадолець гэтую мяжу: Рэфэрэндум аб уступленьні Славаччыны ў Эўрапейскі Зьвяз (2003) (51.5%)[6].
Вынікі
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads