Рэфэрэндум у Славаччыне 1997 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэфэрэ́ндум у Слава́ччыне 1997 го́ду адбыўся 23—24 траўня. На ім славацкім выбарцам было зададзена чатыры асобныя пытаньні наконт далучэньня Славаччыны да НАТО, разьмяшчэньня ў краіне ядзернай зброі, разьмяшчэньня ў краіне замежных вайсковых базаў і прамапарадкавых выбарах прэзыдэнта Славаччыны. Дадзены рэфэрэндум праваліўся з рэкордна нізкай яўкай выбарнікаў у 9,53%[1].
Пытаньні
Першае пытаньне па далучэньні краіны да НАТО было высунута з ініцыятывы ўраду, але дадзеная прапанова мела вельмі малыя шанцы на ўвасабленьне праз тое, што пры прэм’ер-міністры Ўладзімеры Мэч’яры Славаччына пераўтварылася ў краіну-парыю[2], супрацоўніцтва НАТО зь якой было б малаімаверным[3]. Другое і трэцяе пытаньні былі зьвязаныя зь першым, якія сьвядома фармуляваліся ў стылі, які адштурхоўваў выбарнікаў, якія галасавалі «за» па першым пункце[4][5].
- Ці падтрымліваеце вы далучэньне Славаччыны да НАТО?
- Ці падтрымліваеце вы разьмяшчэньне ядзернай зброі на тэрыторыі Славаччыны?
- Ці падтрымліваеце вы знаходжаньне замежных вайсковых базаў на тэрыторыі Славаччыны?
Чацьвертае пытаньне было высунутае з ініцыятывы апазыцыі. Першапачаткова прэзыдэнт Славаччыны абіраўся 3/5 Народнай Рады, аднак палітычная палярызацыя, якая адбылася за часам кіраваньня Мэч’яра, стварыла сытуацыю, калі ніводны кандыдат ня здолеў бы набраць 60% падтрымкі. Выкарыстоўваючы той факт, што тэрмін паўнамоцтваў першага прэзыдэнта Міхала Ковача канчаўся ў чэрвені 1998 году, палітычныя апанэнты Мэч’яра шукалі выйсьце, каб пазьбегнуць вакантнага прэзыдэнцтва[3], што дазволіла б Мэч’яру аб’яднаць свае сілы[6]. Усталёўваючы ў краіне прэзыдэнцкія выбары з другім турам галасаваньня пры ўдзеле двух кандыдатаў, якія маюць найбольшую падтрымку, яны плянавалі ўзьяднаць у другім туры тых людзей, якія знаходзяцца ў апазыцыі да Мэч’яра, і перамагчы яго[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads