Рэфэрэндум у Харватыі 2013 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэфэрэндум у Харватыі 2013 году — канстытуцыйны рэфэрэндум, які прайшоў 1 сьнежня 2013 г. у Харватыі для ўхваленьня ўнясеньня папраўкі ў Канстытуцыю аб вызначэньні шлюбу ў якасьці саюзу між мужчынам і жанчынай. За папраўку прагаласавалі 66,3% (946 433) выбарцаў пры яўцы 37,9% (1 436 835 / 3 791 000)[1]. Такім чынам, Канстытуцыя Харватыі цяпер прадухіляе адвольнае ўвядзеньне аднаплоцевых шлюбаў урадам, які надалей мае лічыцца з волевыяўленьнем грамадзянаў[2].

Remove ads
Вылучэньне пытаньня

1 верасьня 2012 году ўрад Харватыі ўвёў у школах для дзяцей 9—18 гадоў урокі аб сэксуальнасьці[2]. У красавіку 2013 году Канстытуцыйны суд Харватыі пачаў разгляд адпаведнай скаргі ад 2 грамадзкіх аб’яднаньняў краіны і шматлікіх прыватных асобаў. 22 траўня Канстытуцыйны суд пастанавіў адмовіцца ад правядзеньня згаданых прапагандысцкіх заняткаў у сувязі з супярэчнасьцю канстытуцыі краіны[2].
Сацыял-дэмакратычны ўрад на чале з Зоранам Міланавічам наадварот яшчэ 2 жніўня абвясьціў аб распрацоўцы закону пра аднаплоцевыя шлюбы[3].
Да правядзеньня рэфэрэндуму Канстытуцыя Харватыі ніяк не азначала паняцьце шлюбу[4]. Але шлюб рэгуляваўся і раней заканадаўствам пра сям’ю[5]. 12—26 траўня 2013 г. некалькі тысячаў добраахвотнікаў некамэрцыйнай арганізацыі «У імя сям’і»(hr) сабралі 749 316 подпісаў пад прашэньнем да Харвацкага сабару аб правядзеньні рэфэрэндуму. 14 чэрвеня подпісы падалі ў парлямэнт. 8 лістапада Харвацкі сабар 104 (68,9%) галасамі дэпутатаў з 151 зацьвердзіў правядзеньне рэфэрэндуму 1 сьнежня. 13 дэпутатаў прагаласавалі супраць[6].
Remove ads
Прыхільнасьці

19 лістапада 2013 году Камісія справядлівасьці і міру Харвацкай біскупскай нарады ўхваліла заяву аб патрэбе абараняць традыцыйны панятак сям’і: «Гэты рэфэрэндум можа прадухіліць адвольную зьмену інстытуту сужонства парлямэнцкай большасьцю, незалежна ад волевыяўленьня народу, як гэта было ў выпадку Францыі. … Посьпех рэфэрэндуму гарантуе, што інстытут сям’і, як саюз мужчыны і жанчыны, які нясе ў сабе законныя падставы для стварэньня сям’і, замацуе традыцыйную форму сужонства, якая зьяўляецца найлепшым асяродзьдзем для кожнага дзіцяці — адказны саюз любові маці і бацькі»[2]. Ініцыятыва правядзеньня рэфэрэндуму была падтрыманая іншымі кансэрватыўнымі палітычнымі партыямі, каталіцкай царквой і шэрагам рэлігійных суполак.
Напярэдадні рэфэрэндуму, 30 лістапада 2013 г. сотні людзей, якія падтрымлівалі правы геяў, правялі акцыю пратэсту ў Заграбе[7].
Remove ads
Грамадзкая думка
Амаль 90% з 4,4 мільёнаў жыхароў Харватыі — рыма-каталікі. Царква заклікала галасаваць харватаў станоўча на рэфэрэндуме[7].
Галасаваньне

Пытаньне ў бюлетні гучала наступным чынам:
![]() |
Ці падтрымліваеце вы дапаўненьне Канстытуцыі Рэспублікі Харватыя пунктам, згодна якога шлюб - гэта саюз паміж жанчынай і мужчынам? "Jeste li za to da se u Ustav Republike Hrvatske unese odredba po kojoj je brak životna zajednica žene i muškarca?" |
![]() |
1 сьнежня 2013 г. 66,3% удзельнікаў усенароднага галасаваньня падтрымалі папраўку ў Канстытуцыю аб пажыцьцёвым сужонстве мужчыны і жанчыны, што выключыла магчымасьць ажыцьцяўленьня абвешчанага ўрадам намеру зацьвердзіць закон аб аднаплоцевых шлюбах. 8196 (0,57%) бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі. Яўка склала 37,9% улічаных выбарцаў[1]. Харвацкі закон не патрабуе, каб яўка на рэфэрэндуме складала больш за 50% выбарцаў для прызнаньня вынікаў сапраўднымі[4]. Рэфэрэндум стаўся першым у гісторыі незалежнай Харватыі (пасьля выхаду са складу Югаславіі ў 1991 годзе), які ініцыявалі самі грамадзяне краіны. Адначасова гэта быў трэці рэфэрэндум у гісторыі Харватыі пасьля рэфэрэндуму пра незалежнасьць 1991 году і рэфэрэндуму пра ўступленьне ў Эўразьвяз 2012 году[5].
Remove ads
Наступствы рэфэрэндуму
Пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня прэс-сакратар ураду паведаміў, што ў канстытуцыю будуць уведзеныя адпаведныя зьмены[3]. Тагачасны прэзыдэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч заявіў, што ён абураны, але не зьдзіўлены вынікам рэфэрэндуму[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads