Рэчаіснасьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэчаі́снасьць — аб’ектыўная, актуальная рэальнасьць (быцьцё)[1] — супольнасьць рэчаў, існаваньне якіх (значна) не залежыць ад суб’екта.

У адрозьненьне ад слова «матэрыяльнае» валодае гнасэалягічным адценьнем.

Супрацьлегласьцю рэчаіснасьці зьяўляецца суб’ектыўная рэальнасьць.

Часлаў Сіповіч адзначае:

У хрысьціянскім сьветапоглядзе трэба разрозьніць тры сфэры: рэчаіснасьць духовае сфэры, як: Бог, анёл, душа; рэчаіснасьць матэрыяльнае сфэры, існуючае навокал нас і рэчаіснасьць ідэяў, або паняцьцяў, што ёсьць у нас быццам адбіты ў люстры вобразы і яны адказваюць праўдам, рэальна існуючым вакол нас. Тое да чаго мы даходзім праз нашыя паняцьці, суды і сказы — гэта ня ёсьць нейкая фікцыя, або толькі адбіцьцем рэчаіснасьці, але так-жа рэчаіснасьцю, якая аб’ектыўна існуе навокал нас. Таму навуковыя дасягненьні, маральныя прынцыпы, рэлігійныя праўды — гэта ня выдумка нашага «Я», але аб’ектыўна існуючыя праўды, ад прызнаньня якіх узалежнена якасьць нашага жыцьця.[2]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads