СС

вайскова-палітычная арганізацыя Нямеччыны From Wikipedia, the free encyclopedia

СС
Remove ads

СС (па-нямецку: Schutzstaffeln, die SS — «ахоўныя (абарончыя) атрады») — ваенна-палітычная арганізацыя ў Нямеччыне 1930—1940-х гг.

Хуткія факты Дата заснаваньня / стварэньня, Назва арыгінальнай мовай ...
Remove ads

Першапачаткова СС прызначаліся для асабістай аховы Адольфа Гітлера і ўваходзілі ў склад штурмавых атрадаў. З 1934 году СС былі выдзеленыя з штурмавых атрадаў (СА) як асобная структура НСДАП і падпарадкоўваліся асабіста Гітлеру і райхсфюрэру СС Гайнрыху Гімлеру. У сьнежні 1939 колькасьць СС складала 243,6 тыс. чал (у тым ліку ў Агульных СС — 223,6 тыс. чалавек). Зь сьнежня 1934 пачалося стварэньне частак узмацненьня СС, якія ў чэрвені 1940 атрымалі найменьне Войскаў СС (да сакавіка 1945 колькасьць асабістага складу Войскаў СС складала 830 тыс. чалавек).

У 1933—1945 ў падпарадкаваньні СС знаходзіліся канцэнтрацыйныя лягеры і лягеры сьмерці, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі асноўным арганізатарам тэрору і зьнішчэньня людзей па расавых прыкметах, палітычных перакананьнях і дзяржаўнай прыналежнасьці як у Нямеччыне, так і ў акупаваных ёю краінах.

Thumb

СС датычныя да мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці. Нюрнбэрскі трыбунал прызнаў вялікую групу сябраў СС злачынцамі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads