Сад
тэрыторыя з культываванымі дрэвамі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сад — сплянаваная прастора, звычайна пад голым небам, адведзеная дзеля вырошчваньня і высаджваньня чалавекам пладовых дрэваў і кустоўя. У садзе могуць расьці дэкаратыўныя кветкі і кустоўе, а таксама быць элемэнты гароду. Адной з асаблівасьцяў садоў лічыцца ягоны дагляд, якім рупіцца садоўнік. У садах могуць выкарыстоўвацца розныя штучныя матэрыялы, гэтак у іх часта ўтрымліваюцца розныя дызайнэрскія элемэнты, у тым ліку статуі, альтанкі, пэргалы, трэльяжы, сухія рэчышчы ручаёў і водныя элемэнты, як то фантаны, сажалкі, вадаспады або ручаі.

Некаторыя сады створаныя толькі дзеля дэкаратыўных мэтаў, у той час як у іншых вырошчваюцца харчовыя культуры, часам гэта робіцца поруч з вырошчваньнем дэкаратыўных расьлінаў. Кветнікі спалучаюць расьліны рознай вышыні, колеру, тэкстуры і водару, каб павысіць разнастайнасьць саду і ўзрадваць наведнікаў[1]. Таксама садам часта завуць агарод з пасаджанымі пладова-ягаднымі культурамі. Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца садамі, завецца садаводзтвам.
Remove ads
Тыпы

Сады бываюць розных тыпаў:
- Батанічны сад
- Зімовы сад
- Фруктовы сад
- Пладовы сад
- Японскі сад і ягоная разнавіднасьць — Сад камянёў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads