Самадзейная апэратыўная група Палесьсе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Самадзейная апэратыўная група Палесьсе
Remove ads

Самадзейная апэратыўная група «Палесьсе» — адна з груп армій Войска Польскага пад час Польскай кампаніі 1939 г.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...

Самадзейная апэратыўная група «Палесьсе» была створана 11 верасня 1939 г. дзеля абароны Палескага ваяводзтва і прыкрыцьця польскіх войск з усходу. Кіраўніцтва групай было пакладзена на генэрала Францішка Клееберга.

Па стане на 14 верасьня 1939 г. ў склад групы уваходзілі:

  • Апэратыўная група «Кобрын» (7 пяхотных батальёнаў, артдывізіён) — палкоўнік Адам Эплер.
  • Апэратыўная група «Бярэсьце» — генэрал Канстанцін Плісоўскі.
  • Апэратыўная група «Драгічын Палескі» (3 пяхотных батальёна) — падпалкоўнік Казімеж Гажкоўскі.
  • Апэратыўная група «Ясэльда» (пяхотны батальён) — маёр Людвік Раў.
  • Рачная флятылія ВМФ Польшчы.

Самадзейная апэратыўная група «Палесьсе» брала удзел у абароне Берасьця і заставалася апошнім польскім ваенным аб’яднаньнем, якое працягвала супраціў да самога канца вайны.

У баі пад Коцкам была акружана і ў ноч на 5 кастрычніка 1939 капітулявала.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads