Самарская Лука

From Wikipedia, the free encyclopedia

Самарская Лука
Remove ads

Самарская Лука — самая вялікая, значна выяўленая й вядомая лукавіна ракі Волгі, у ніжняй ейнай плыні паміж вёскай Вусолье й горадам Сызрань. Абмываецца водамі ракі Вусы, Куйбышаўскага й Саратаўскага вадасховішчаў, а, таксама, абгінае Жыгулёўскае ўзвышша.

Thumb
Самарская Лука

У раёне вёскі Перавалокі знаходзіцца вузкі пярэсмык шырынёй у 2 км паміж Усінскім залівам і Саратаўскім вадасховішчам, які падзяляе паўвостраў на дзьве часткі: усходнюю (Вялікую Самарскую Луку) і меншую заходнюю (Малую), пераходную ў правы бераг Волгі.

Даўжыня берагавой лініі ўсёй Самарскай Лукі прыкладна ацэньваецца паводле адлегласьці паміж Вусольем і Сызраньню па фарватэры Волгі й складае 230 км, зь якіх 20 км знаходзіцца ў межах Куйбышаўскага вадасховішча. Максымальныя вышыні прымеркаваны да Жыгулёўскіх гораў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads