Самуіл Жытлоўскі
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саму́іл Во́сіпавіч Жытло́ўскі (1870, Віцебск — ?) — беларускі палітычны й габрэйскі грамадзкі дзяяч.
Remove ads
Дзейнасьць
З жыдоўскае купецкае сям’і, брат Хаіма й Міхаэля Жытлоўскіх. Скончыў Смаленскую рэальную вучэльню. Навучаўся ў Маскоўскай кансэрваторыі (скрыпічны й дырыжэрскпі факультэты). Адначасова вольны слухач юрыдычнага факультэту маскоўскага ўнівэрсытэту. Вярнуўся ў Віцебск, выкладаў музыку, зладзіў сымфанічны аркестар, якім дырыжаваў. Таксама даваў сольныя канцэрты як скрыпач. Адначасова ўваходзіў у разнастайныя камэрцыйныя таварыствы, займаў пасады сакратара, намесьніка старшыні, старшыні. У 1905—1906 жыве ў Рызе, Санкт-Пецярбургу, пасьля ў Маскве. Пасьля кастрычніцкага перавароту ў 1917 пераяжджае зь сям’ёй (жонкай, сынам і дзьюма дочкамі) у Вільню, адтуль у Коўню.
25 сакавіка 1921 уведзены ў склад ураду БНР як міністар па справах нацыянальных меншасьцяў.[1] Адразу ж даў інтэрвію, якое было надрукаванае ўва ўсіх жыдоўскіх газэтах, якія выходзілі ў Летуве, Францыі й ЗША.[2] Напрыканцы сакавіка 1921 падпісаў дамову з урадам БНР пра раўнапраўе беларусаў і жыдоў, прадстаўніцтва жыдоў у органах улады. Намагаўся заручыцца дапамогай жыдоўскае дыяспары ў сьвеце ў будаўніцтве незалежнае Беларусі. Для гэтага наведаў Бэрлін, Парыж, Лёндан, дзе вёў перамовы зь мясцовымі жыдоўскімі дзеячамі й арганізацыямі. У гэтай справе разьлічваў на дапамогу свайго брата — выбітнага жыдоўскга дзеяча Хаіма Жытлоўскага. Зьбіраўся наведаць ЗША й прыняць удзел у 12-м сіянісцкім кангрэсе ў Карлзбадзе, але ці зрабіў гэта невядома: засталіся адно лісты, у якіх ён казаў пра свой намер і прасіў для змаганьня з пагромамі 5 тысячаў фунтаў стэрлінгаў штомесячна і яшчэ 2 тысячы фунтаў аднаразова на выдавецкія патрэбы. У 1923 пакінуў пасаду міністра БНР.
Remove ads
Сям’я
Ягоны ўнук — Даніель Цэйтлін, псыхоляг у Швайцарыі.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads