Санта-Дамінга

сталіца Дамініканскай рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Санта-Дамінга
Remove ads

Са́нта-Дамі́нга (па-гішпанску: Santo Domingo), раней Са́нта-Дамі́нга-дэ-Гусма́н (гішп. Santo Domingo de Guzmán) — сталіца і найвялікшы горад Дамініканскай Рэспублікі. Насельніцтва — 2 млн чал. (2022), плошча — 1502 км².

Хуткія факты

Санта-Дамінга заснаваны гішпанцамі ў 1496 року і ёсьць найстарэйшым з тае пары эўрапейскім паселішчам Амэрыкі, а таксама першай сталіцай гішпанскіх калёніяў Новага Сьвету (Генэрал-капітанства Санта-Дамінга). Тут паўсталі першыя ў Новым Сьвеце унівэрсытэт, катэдра, замак, кляштар і фартэцыя. Каляніяльная тэрыторыя места ўключаная ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[1]. У 1936—1961 Санта-Дамінга меў назву Сьюдад Трухільё (гішп. Ciudad Trujillo) у гонар дыкататара Рафаэля Трухільё. Пасьля ягонага забойства вернутая ранейшая назва.

Санта-Дамінга — культурны, фінансавы, палітычны, камэрцыйны й прамысловы цэнтар Дамініканскай Рэспублікі. Таксама тут разьмешчаны галоўны марскі порт краіны.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads