Сатурн-стужка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сатурн-стужка (па-нямецку: Saturn-Film) — аўстра-вугорская таварыства па вырабе кінастужак. Была заснаваная ў 1906 годзе ў месьцеВена. Дзейнічала таварыства да 1911 году. Вядома, што яе заснаваў фатограф Яган Шварцэр. Большасьць студак была для дарослых, бо паказвала голае цела жанчыны. Вядома 52 стужкі, зь якіх 26 захавалася і дакладна вядома пра іх вытворчасьць «Сатурн-стужкаю»[1].
Remove ads
Дзейнасьць

Фатограф Яган Шварцэр пачаў здымаць кіно ў Вене[2]. Гэта пачалося ў 1906 годзе. Ён лічыцца першым, хто зьняў кіно ў Аўстрыі. Бо ніхто не здымаў, а прывозіў з-за мяжы. Большасьць з Францыі. 3 лістапада 1906 году Яган Шварцэр пісаў у абвестках пра «вельмі вострыя вячэрняе стужкі для мужчын». Абьвесткі былі ў часопісе для кнігалюбаў[3]. Свае стужкі Яган Шварцэр здымаў на Фасангасэ, 9 на вуліцы Сельская дарога. У 1908 годзе ён пераехаў у іншы дом. Ён быў па вуліцы Арэнбэргрын, 15. Пачаў рабіць зьніжкі на кінастужкі. «Сучасны шлюб» (1908 год) меў цану 198 крон, а даўжыня стужкі 110 мэтраў. Яган Шварцэр зрабіў кнігу, дзе меў ведамасьці пра свае кінастужкі. Апісаў іх зьмест і прыклаў іх фотаздымак са стужкі.У кнігзе былі яшчэ стужкі «Пясочная ванна», «На рынку рабоў» і «Змагары». Больш крігпў Яган Шварцэр не выпускаў.
У 1911 годзе слугі ўраду забралі, а Ягана Шварцэра пакаралі за распаўсюджванне распусты і парнаграфіі. Напрыклад, у 1912 годзе Эган Шыле быў зьняволены на 24 дні за распусту ў сваіх карцінах.
Remove ads
Ацэнка

Таварыства «Сатурн-стужка» займалася выключна вытворчасьцю стужак для дарослых мужчын. Яны паказвалі голыя целы жанчын. Яны было ўжо голымі, або распраналіся ў час прагляду стужак. Жанчыны не здымаліся ў плоцевых чынах, або плоцькім каханьні з мужчынамі. Стужкі заўсёды паказаваць адну або некалькі голых жанчын. Яны зьнятыя ў побытавых умовах. На беразе ракі, у ваннай, або ў лекара. Былі некаторыя адступленьні. Напрыклад, скульптура ажывала перад вачыма мастака («Мара скульптара». 1907 год), або муж і жонка свабодна адносяцца да свайго шлюбу («Адзін сучасны шлюб», 1907 год). Былі больш незвычайныя назвы «У гарэме» (1907 год), або «Фаўн і русалкі» (1907 год), а таксама пытаньне рабства. Яно апісанае ў некалькіх стужках. Пра свае стужкі Яган Шварцэр пісаў у абвестках:
На гэтым месцы мы хацелі б адзначыць, што нашы стужкі зьяўляюцца чыста мастацкімі, і мы старанна пазьбягаем прымяншэньня прыгажосьці праз безгустоўнасьць.
— Абвестка для продажу стужак[4].
Уче стужкі таварыства «Сатурн-стужка» былі чорна-белыя, жоўта-белыя, або карычнева-белыя. Усе былі бяз гуку. Некторыя былі з допісамі. Асноваю для вытворчасьці самое стужкі стала цэлюлёзная стужка зь нітрацэлюлёзы. Яна лёгка запальвалася, або гніла. Памер стужкі быў 16 35 мм.
Стужкі захоўваюцца ў Аўстрыйскім кінаархіве.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads