Саха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саха́ — сельскагаспадарчая ворная прылада. Традыцыйна выкарыстоўвалася для апрацоўкі глебы ва Усходняй Эўропе, на Урале, у Сыбіры.
На Беларусі
На тэрыторыі Беларусі саха вядома з канца 1-га тысячагодзьдзя. Найбольш распаўсюджаны 3 канструкцыі:[1]
- палеская саха (літоўская, падляская) — бытавала ў паўднёва-заходняй Беларусі. Левы сашнік у ёй ставілі пад тупым вуглом у адносінах да правага. Сашнікі ў ёй былі злучаны такім чынам, каб пласт зямлі адкідваўся ўправа, як пры ворыве плугам.
- віцебская саха (руская, перакладка) — зь перакладной паліцай — была распаўсюджана ў паўночна-ўсходняй Беларусі. У ёй сашнікі былі пастаўлены паралельна адзін аднаму і на адным узроўні. Для адвалу зямлі каля сашнікоў мацавалі лапатку, яе можна было перакладваць з аднаго сашніка на другі, каб адхінаць ворыўны пласт налева ці направа, што значна павышала манэўранасьць такой сахі на вузкіх доўгіх загонах і ва ўмовах цераспалосіцы. Гэта лапатка (драўляная ці мэталічная) называлася паліцай, перакладной паліцай ці перакладкай.
- падняпроўская (магілёўская, беларуская) — саха мела некаторыя асаблівасьці. Тут паліцу ў час ворыва не перакладвалі. Яна была надзейна замацавана каля левага сашніка, што давала магчымасьць больш грунтоўнай апрацоўкі поля.
Асноўны недахоп сахі быў у тым, што ёй немагчыма было ажыцьцяўляць глыбокае ворыва, яна не пераварочвала пласт зямлі, што перашкаджала лепшаму выкарыстаньню глебы, барацьбе з пустазельлем. З разьвіцьцём кустарнай і фабрычнай прамысловасьці ў пасьлярэформенны пэрыяд саху пачаў замяняць плуг.
Remove ads
У літаратуры
Саха часта згадваецца ў беларускай літаратуры. Найбольш вядомы верш Янкі Купалы "Я мужык беларус, пан сахі і касы..." ці араты (Цягнецца араты, За сахой крывой, Конік сьлепаваты, Трасе галавой.).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads