Сацыялістычная партыя (Францыя)

палітычная партыя ў Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сацыялістычная партыя (па-француску: Le Parti socialiste) — левацэнтрычная[1][2][3] і левая[4][5][6] палітычная партыя Францыі. Прытрымліваецца сацыял-дэмакратычных[7] і праэўрапейскіх поглядаў[8]. Партыя цягам многіх дзесяцігодзьдзяў была найбуйнейшай партыяй францускіх левых сілаў і была адной зь дзьвюх асноўных палітычных партыяў у часы Пятай рэспублікі, разам з Аб’яднаньнем за рэспубліку ў канцы XX стагодзьдзя і Зьвязам за народны рух у пачатку 2000-х гадоў. У цяперашні час арганізацыю ачольвае першы сакратар Аліўе Фор. Партыя ўваходзіць у Партыю эўрапейскіх сацыялістаў, Прагрэсіўнага альянсу і Сацыялістычнага інтэрнацыяналу.

Хуткія факты Заснавальнік, Дата заснаваньня ...

Была заснавана ў 1969 годзе ў выніку зьліцьця Францускай сэкцыі Рабочага інтэрнацыяналу, Канвэнту рэспубліканскіх установаў на чале з Франсуа Мітэранам і іншых групаў. У 1970-х гадах партыя пераўзышла камуністычную партыю паводле колькасьці галасоў сярод левых. Упершыню яна прыйшла да ўлады ў 1981 годзе, калі прэзідэнтам быў абраны Мітэран. Яна мела кіроўную большасьць у Нацыянальнай асамблеі з 1981 па 1986 гады ды зноў з 1988 па 1993 гады. Лідэр партыі Ліянэль Жаспэн прайграў на выбарах на пасаду прэзыдэнта ў 1995 годзе кансэрватару Жаку Шыраку, але займаў пасаду прэм’ер-міністра ва ўрадзе з 1997 па 2002 гады.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads