Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі
аўстрыйская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (па-нямецку: Sozialdemokratische Partei Österreichs) — сацыяльна-дэмакратычная[2][3][4] палітычная партыя ў Аўстрыі. Заснаваная ў 1889 годзе, што робіць яе найстарэйшай існай палітычнай партыяй краіны. Поруч Аўстрыйскай народнай партыяй (АНП) лічыцца адной зь дзьвюх традыцыйных партыяў Аўстрыі. Паводле палітычнага спэктру схіляецца да левацэнтрызму[5][6]. Зь лістападу 2018 году партыю ачольвае Памэла Рэндзі-Вагнэр. Партыя мае праэўрапейскія погляды.
Remove ads
Партыя была другой паводле велічыні партыяй у Імпэрскай раде Аўстра-Вугоршчыны з 1890-х па 1910-я гады. Па Першай сусьветнай вайне яна ненадоўга была кіроўнай у першай аўстрыйскай рэспубліцы, але пасьля перайшла ў апазыцыю. Партыя была забароненае ў 1934 годзе па грамадзянскай вайне ў Аўстрыі і ў такім стане знаходзіла на працягу ўсяго часу існаваньня аўстрафашызму і нацысцкага пэрыяду. Пасьля паразы Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне і аднаўленьне незалежнасьці Аўстрыі партыя таксама была пераўтвораная, але лічылася малодшым партнэрам і кіравалася малодшым партнэрам Аўстрыйскай народнай партыі да 1966 году. У 1970 годзе СДП сталася найвялікшай партыя краіны, тройчы запар здабываюся большасьць на парлямэнцкіх выбарах у 1971, 1975 і 1979 гадах. З 1987 па 2000 гады СДП ачольвала вялікую кааліцыю, перш чым павярнулася ў апазыцыю ўпершыню за 30 гадоў. Партыя зноўку стала кіроўнай з 2007 па 2017 гады. З 2017 году асноўным канкурэнтам партыі ёсьць АНП.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads