Саюз пісьменьнікаў СССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Саюз пісьменьнікаў СССР (СП СССР) — грамадзкая творчая арганізацыя, якая аб’ядноўвала прафэсійных літаратараў Савецкага Саюзу.

Саюз пісьменьнікаў СССР створаны ў 1932 годзе. Першы Ўсесаюзны зьезд савецкіх пісьменьнікаў, які адбыўся ў 1934 годзе, прыняў статут СП СССР, у якім даў вызначэньне сацыялістычнага рэалізму як асноўнага мэтаду савецкай літаратуры і літаратурнай крытыкі.

У 1934—1936 гадах праўленьне Саюза пісьменьнікаў СССР узначальваў Максім Горкі. Далей на гэтай пасадзе знаходзіліся:

  • у 1936—1938 гадах — Уладзімер Стаўскі,
  • У 1938—1944 і 1946—1954 гадах — Аляксандар Фадзееў,
  • У 1944—1946 гадах — Мікалай Ціханаў
  • У 1954—1959 гадах — Аляксей Суркоў,
  • У 1959—1977 гадах — Канстанцін Федзін,
  • У 1977—1986 гадах — Георгій Маркаў,
  • У 1986—1991 гадах — Уладзімер Карпаў.

У 1967 годзе Саюз узнагароджаны ордэнам Леніна.

На 1 студзеня 1982 году Саюз налічваў 8815 чальцоў.

Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads