Саўтгэмптан
места ў Гэмпшыры (Ангельшчына, Вялікабрытанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саўтгэмптан (па-ангельску: Southampton) — горад і порт на паўднёвым узьбярэжжы Вялікабрытаніі, на беразе Ля-Маншу. Зьяўляецца самым буйным горадам у цырыманіяльным графстве Гэмпшыр. Горад месьціцца за 111 км на паўднёвы захад ад Лёндану і за 24 км на паўночны захад ад Портсмуту. Саўтгэмптан ёсьць буйным портам і найбліжэйшым горадам Нью-Форэсту. Саўтгэмптан атрымаў гарадзкі статус у 1964 годзе.[2]
Паводле перапісу насельніцтва 2001 году Саўтгэмптан і Портсмут былі запісаныя як часткі асобных гарадзкіх акругаў, аднак падчас перапісу 2011 году яны былі аб’яднаныя ў адзіную акругу. Такім чынам агулам насельніцтва ўзбольшанай акругі склала 855 569 чалавек, што ёсьць шостым такім паказчыкам у Ангельшчыне[3]. Плошча 49,84 км². Паштовыя індэксы SO14—SO19. Тэлефонны код 023.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads