Свэн Шыплёк
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свэн Шыплёк (па-нямецку: Sven Schipplock; нар. 8 лістапада 1988 году, Ройтлінген, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
У 2007 годзе Свэн скончыў юнацкую каманду клюбу «Ройтлінген-05» і стаў гульцом асноўнай каманды, падпісаўшы зь ёй свой першы прафэсійны кантракт. Дэбют у дарослым футболе адбыўся 28 ліпеня 2007 году ў госьцевым паядынку першага туру Паўднёвай Рэгіяналлігі супраць «Баварыі-2», які скончыўся нулявой нічыёй.
З 2008 году гуляў за клюб «Штутгарт», у асноўным праводзячы матчы за другую каманду клюбу. У асноўнай камандзе дэбютаваў 22 студзеня 2011 году, выйшаўшы ў стартавым складзе ў выязной гульні супраць дортмундзкай «Барусіі».
9 траўня 2011 году падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Гофэнгайм»[2][3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads