Севярына Віславух (філёляг)
польская філёляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Севярына Марыя Віславух (па-польску: Seweryna Maria Wysłouch; нар. 25 сьнежня 1940, Гастынін[3]) — польская літаратуразнаўца, прафэсарка гуманітарных навук.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Дачка інжынэра Віктара Віславуха і Мар’яны з Фронтчакаў[3].
Скончыла ліцэй у Познані (1958) і факультэт паляністыкі ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча (1963). Працавала настаўніцай польскай мовы ў музычным ліцэі, прафэсійна-тэхнічнай вучэльні для працоўных № 2[3], Вышэйшых настаўніцкіх курсаў (усе — Познань). У 1970 абараніла доктарскую дысэртацыю Проза Міхала Хараманскага. Трансфармацыя псыхалягічнага раману XX стагодзьдзя. З 1973 року працавала ад’юнктам на факультэце тэорыі літаратуры Інстытуту польскай філялёгіі ўнівэрсытэту Адама Міцкевіча. У 1981 атрымала ступень габілітаванага доктара за працу Праблематыка адначаснасьці ў прозе, у 1983 атрымала пасаду дацэнта. У 1984—1987 — намесьніца дырэктара ІПФ УАМ, ад 1991 — асацыяваная прафэсарка УАМ, у 1994 атрымала тытул прафэсара гуманістычных навук. У 1998—2011 кіравала факультэтам сэміётыкі літаратуры ІПФ УАМ[3][4].
Сяброўка Літаратурнага таварыства імя Адама Міцкевіча.
У 1984 адзначаная залатым Крыжам Заслугі[3].
Remove ads
Творчасьць
Разам з Бажэнай Храстоўскай апублікавала ў 1974 том дасьледаваньняў Ведамасьці з тэорыі літаратуры ў літаратурным аналізе. Аўтарка працаў Проза Міхала Харамянскага (1977), Праблематыка адначаснасьці ў прозе (1981), Літаратура і візуальныя мастацтвы (1994), Літаратура і сэміётыка (2001).
Суаўтарка падручнікаў: Сучасная літаратура. Падручнік для выпускных клясаў і Дастасоўная паэтыка.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads