Селяхоўскае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Селяхоўскае, Селяхінскае, Селяхі — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмяшчаецца за 55 км на поўдзень ад Берасьця каля вёскі Селяхі. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.

Возера
Селяхоўскае
КраінаБеларусь
Плошча0,5 км²
Плошча вадазбору9,75 км²
Максымальная глыбіня8,6 м
Найбольшая даўжыня1,3 км
Найбольшая шырыня0,8 км
Даўжыня берагавой лініі3,7 км
Аб’ём вады1,4 млн м³
Каардынаты51°36′4.61″ пн. ш. 23°37′0.27″ у. д.
Селяхоўскае на мапе Беларусі
Thumb
Селяхоўскае
Селяхоўскае

Возера знаходзіцца ў басэйне Заходняга Буга. Плошча возера складае 0,5 км². Найбольшая глыбіня — 8,6 м. Даўжыня возера — 1,3 км. Найбольшая шырыня возера — 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,7 км, плошча вадазбору — 9,75 км². Аб’ем вады ў возеры — 1,4 млн м³.

Схілы катлавіны возера часткова знаходзяцца пад ворывам. Мелкаводзьдзе пяшчанае. На большых глыбінях пашыраныя сапрапелі магутнасьцю да 12,5 мэтраў.

Возера зарастае ўздоўж берагоў трысьцём і чаротам. Падводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3,5—4 мэтры.

Возера Селяхоўскае злучанае ручаём з возерам бяз назвы. Возера разьмешчаецца за 200 мэтраў ад мяжы з Украінай.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads