Склеп
падземная пабудова-магіла From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Склеп — гаспадарчае памяшканьне для захаваньня гародніны ў выглядзе паўзямлянкі.
Склеп звычайна напалову закопваўся ў зямлю, а сьцены выкладваліся з дрэва, цэглы ці камянёў. На засыпанай зямлёю паверхні скляпа ўсталёўвалася спэцыяльная труба для вэнтыляцыі паветра. На зямлі рабіўся спэцыяльны насьціл, які таксама спрыяў вэнтыляцыі паветра. У некаторых выпадках скляпы маглі рабіцца пад падлогаю (у сенцах, або вэрандзе).
Бедныя сяляне замест скляпоў капалі адмысловыя ямы для захаваньня гародніны, у той час як скляпы былі характэрны для заможных сялянаў і фальваркаў. Мураваныя і цагляныя скляпы сяляне пачынаюць будаваць у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў. У 20-ыя гады ХХ ст. яны сустракаюцца паўсюдна. У цяперашні час распаўсюджаны скляпы з цэмэнту і бэтону.
Remove ads
Глядзіце таксама
Літаратура
- Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads