Слуцкая гімназія

найстарэйшая адукацыйная ўстанова сучаснай Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Слуцкая гімназія
Remove ads

Слуцкая гімназія (цяпер ДУА «Гімназія №1 г. Слуцка»[1]) — найстарэйшая адукацыйная ўстанова сучаснай Беларусі, другая пасьля Віленскага ўнівэрсытэту, заснаваная ў 1617 годзе Янушам Радзівілам у Слуцку.

Thumb
Стары будынак гімназіі
Thumb
Гімназія на тле кальвінісцкага збору, зьнішчанага бальшавікамі

Гісторыя

20 траўня 1617 году Януш VI Радзівіл падпісаў грамату аб заснаваньні кальвінісцкая школы, якая ў 1630-х гадох была пераўтвораная ў кальвінісцкую гімназію. Будынак гімназіі быў драўляным. Паводле дасьледваньняў Рыгора Родчанкі, гімназія працавала на працягу трох стагодзьдзяў бесьперапынна. Адукацыя ў гімназіі была платнай. У гімназіі адбывалася разьдзяленьне вучняў па клясах, а не прадметах. Вывучаліся польская, лацінская, грэцкая і нямецкая мовы, а таксама этыка, рыторыка, гісторыя, матэматыка і заканадаўства.

Пасьля кастрычніцкага перавароту гімназія была пераўтворана ў сярэднюю школу. У час нямецка-савецкай вайны ў будынку школы месьціўся нямецкі шпіталь. У час вызваленьня Беларусі з-пад акупацыі ў 1944 годзе будынак быў пашкоджаны бомбай — аднаўленьне будынку цягнулася пяць гадоў і было скончанае толькі ў 1949 годзе. У гонар вучняў гімназіі, якія загінулі ў часе вайны, на тэрыторыі школы быў усталяваны помнік[2].

Статус гімназіі быў нададзены навучальнай установе зноў толькі ў 1998 годзе, калі школа была ператвораная ў гімназію №1 з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. У 2003 і 2009 гадох гімназія пасьпяхова прайшла дзяржаўную атэстацыю.

Remove ads

Будынак

Найстарэйшай школай слуцкая гімназія зьяўляецца ўскосна. Драўляны будынак, існаваўшы раней, быў заменены каменнай будовай у стылі клясыцызму ў 1829—1838 гг. паводле праекту Караля Падчашынскага. Гэты будынак выкарыстоўваецца цяпер як адзін з корпусаў гімназіі. Новы, цагляны, корпус быў пабудаваны ў 1980 годзе, паміж будынкамі існуе пераход. Стары будынак зьяўляецца помнікам клясыцызму.[3]

Навучэнцы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads