Сонечны цыкль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сонечны цыкль — пэрыядычная зьмена сонечнай актыўнасьці, пад якой у вузкім сэнсе разумеюць найлепш вывучаны 11-гадовы цыкль Швабэ. Празь вяртаньне агульнага магнітнага поля Сонца да зыходнага стану праз два 11-гадовыя цыклі вылучаюць таксама падвоены цыкль Швабэ даўжынёй каля 22 гадоў (так званы «цыкль Хейла»). Слабей выяўленыя «цыкль Гляйсбэрга» працягласьцю каля стагодзьдзя і цыкль ў некалькі тысячаў гадоў.

Remove ads

11-гадовы цыкль

11-гадовы цыкль («цыкль Швабэ» або «цыкль Швабэ-Вольфа») называюць яшчэ «законам Швабэ-Вольфа», бо на прыкладна 10-гадовую пэрыядычнасьць ў павелічэньні і памяншэньні колькасьці сонечных плямаў на Сонцы ўпершыню зьвярнуў увагу ў першай палове XIX стагодзьдзя нямецкі астраном Генрых Швабэ (1789—1875)[1], а затым — Рудольф Вольф (1816—1893). «11-гадовым» цыкль называюць умоўна: яго даўжыня за XVIII—XX стагодзьдзі мянялася ад 7 да 17 гадоў, а ў XX-м у сярэднім была бліжэй да 10,5 году. У сярэднім за 4 гады цягам цыклю колькасьць сонечных плямаў хутка павялічваецца, затым каля 7 гадоў іх колькасьць памяншаецца. У ходзе цыклю назіраецца паступовы зрух зоны ўтварэньня сонечных плямаў да экватаразакон Шпёрэра»). Для тлумачэньня падобнай пэрыядычнасьці ва ўзьнікненьні плямаў звычайна выкарыстоўваецца тэорыя сонечнага дынама. Найчасьцей для вызначэньня ўзроўню сонечнай актыўнасьці ўжываюць асераднёны за год лік Вольфа. З дапамогай гэтага індэкса цыклі ўмоўна нумаруюцца ад 1755 году. У 2008 годзе пачаўся 24-ы цыкль.

Больш інфармацыі Гады мінімумаў і максімумаў апошніх цыкляў, Нумар ...
Remove ads

Іншыя цыклі

22-гадовы цыкль

22-гадовы цыкль («цыкль Хейла») ёсьць падвоеным цыклем Швабэ і быў адкрыты пасьля таго, як у пачатку XX стагодзьдзя зразумелі сувязь між сонечнымі плямамі і магнітнымі палямі Сонца. Пры гэтым апынулася, што за адзін цыкль плямнай актыўнасьці агульнае магнітнае поле Сонца мяняе знак: калі ў мінімуме аднаго цыклю Швабэ фонавыя магнітныя палі пераважна дадатныя паблізу аднаго з полюсаў Сонца і адмоўныя — паблізу іншага, то прыкладна праз 11 гадоў карціна мяняецца на процілеглую. Кожныя 11 гадоў мяняецца і разьмяшчэньне магнітных палярнасьцяў ў групах сонечных плямаў. Каб агульнае магнітнае поле Сонца вярнулася да свайго зыходнага стану, мае прайсьці два цыклі Швабэ — каля 22 гадоў.

Векавыя цыклі

Thumb
Векавыя цыклі актыўнасьці Сонца па радыявугляродных дадзеных

Векавы цыкль («цыкль Гляйсбэрга») мае даўжыню каля 70—100 гадоў і выяўляецца ў мадуляцыі 11-гадовых цыкляў. Апошні максімум векавога цыклю назіраўся ў сярэдзіне XX стагодзьдзя (паблізу 19-га 11-гадовага цыклю), наступны мае прыпасьці прыкладна на сярэдзіну XXI стагодзьдзя.

Назіраецца таксама двухвекавы цыкль («цыкль Зюса» або «цыкль дэ Врыё»), у якасьці мінімумаў якога можна разглядаць устойлівыя зьніжэньні сонечнай актыўнасьці прыкладна аднойчы ў 200 гадоў, што доўжацца многія дзясяткі гадоў (так званыя глябальныя мінімумы сонечнай актыўнасьці) — мінімум Маўндэра (1645—1715), мінімум Шпёрэра (1450—1540), мінімум Вольфа (1280—1340) і іншыя.

Тысячагадовыя цыклю

Радыявугляродны аналіз паказвае таксама на існаваньне цыкляў з пэрыядам каля 2300 гадоў («цыклю Холстата»)[2][3] і больш.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads