Соня арэшнікавая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Соня арэшнікавая
Remove ads

Со́ня арэ́шнікавая[1] (па-лацінску: Muscardinus avellanarius) — сысуновая жывёліна, грызун семейства соневых.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Апісаньне

Даўжыня цела 7,5—8 см, хваста 5,5—8 см, маса 15—28 г. Афарбоўка вохрыста-бурая, зьнізу з палевым адценьнем.

Вельмі рухавы звярок, спрытна лазіць па дрэвах і кустах. Актыўны пераважна ўначы і на зьмярканьні. З траўня па жнівень прыносіць 2 прыплоды па 2—9 дзіцянятаў, працягласьць цяжарнасьці 21—28 сутак. Корміцца жалудамі, арэхамі, насеньнем і ягадамі лясных расьлінаў, вусякамі, робіць запасы. Пры тэмпэратуры паветра 15 °C і ніжэй упадае ў здранцьвеньне, а пры яе далейшым паніжэньні — у сьпячку. Зімой тэмпэратура цела звярка можа паніжацца да 0,2—0,5°С.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads