Спач (турма)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спач (турма)
Remove ads

Турма Спач (па-альбанску: Burgu i Spaçit) — турма ў Альбаніі, якая існавала з 1968 па 1991 гады ў паўночнай частцы народнай Сацыялістычнай Рэспублікі Албаніі і названая ў гонар вёскі Спач ў муніцыпалітэце Мірдыта. Зьняволеныя ў гэтай турме займаліся папраўчымі работамі на шахтах. Гэтая турма была адной з самых сумна вядомых турмаў краінаў АВД, куды адпраўляліся ня толькі звычайныя крымінальнікі, але і палітычныя апанэнты камуністычнай улады Альбаніі [1]. З кастрычніка 2015 году турма ўваходзіць у сьпіс Сусьветнага фонду помнікаў[2]. Называецца грамадзкімі і палітычнымі дзеячамі сымбалям тэрору [3] і камуністычнай дыктатуры ў Альбаніі[4].

Thumb
Remove ads

Гісторыя

Першыя будаўнічыя працы ў вёсцы Спач пачаліся ў 1954 годзе [5]. Адкрыцьцё турмы адбылося ў 1968 годзе[6]: яна ўвайшла ў сыстэму турмаў, якую Энвэер Ходжа цалкам пераняў з ГУЛАГу. У склад турмы ўваходзілі камэры для вязьняў, у якіх летам было горача, а зімой зімна; асобна стаялі ізалятары, сталовая, адміністрацыйны будынак і памяшканьне для нясеньня вахты. У працоўным лягеры працавалі за 1400 чалавек пры наяўнасьці месцаў усяго для 400 зьняволеных. Яны займаліся штодня шматгадзіннымі цяжкімі працамі ў шкодных умовах з дрэннай вэнтыляцыяй і недахопам паветра. Да тунэлю вёў мост[7][8]. З многімі зьняволенымі дрэнна абыходзіліся, некаторыя былі забітыя аховай, іншыя памерлі ад зьнясіленьня, трэція захварэлі падчас працы і памерлі. Ім не аказвалася належная мэдыцынская дапамога, харчаваньне было таксама кепскім. Па словах Зэфа Сымона, яго трымалі 12 гадоў у турме ў такіх умовах, што былі не лепш за ўмоў канцлягэру Маўтхаўзэн[9].

У траўні 1973 году зьняволеныя ўзьнялі бунт: першы антыкамуністычны выступ у Альбаніі. Яны вывесілі сьцяг Альбаніі безь пяціканцовай зоркі[7][10][11]. Войскі адмысловага прызначэньня за тры дні аднавілі кантроль над турмой. Чацьвёра завадатараў былі расстраляныя, яшчэ каля 100 атрымалі вялікія турэмныя тэрміны. У траўні 1985 году адбылося другое паўстаньне супраць агідных ўмоў утрыманьня і гвалту ахоўнікаў. Спэцназ МУС прыбыў на верталёце ў турму: траіх зьняволеных расстралялі, шмат каму павялічылі турэмныя тэрміны. Некаторыя зьняволеныя былі зьбітыя да сьмерці аховай і супрацоўнікамі Сігурымі за антыўрадавыя выказваньні.

Турма была зачыненая ў 1991 годзе пасьля зьмены ўлады ў Альбаніі.

Remove ads

Бягучая сытуацыя

Пасьля 1995 году турма была цалкам занядбана і паступова прыйшла ў запусьценьне. Жалеза і іншы мэталь дэмантавалі і прадалі[7][12]. Былая турма Спач цяпер вядомая як помнік культуры другой катэгорыі[8]. Існуюць некалькі плянаў ад міжнародных арганізацыяў і былых палітвязьняў па ператварэньні турмы ў мэмарыял або музэй[13][14]. У 2015 годзе нью-ёрская арганізацыя World Monument Fund ўключыла турму ў сьпіс 50 помнікаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня[15]. Але ня гледзячы на статус турмы, на тэрыторыі вязьніцы працягваюцца працы ў шахтах[7]. Аднак насуперак статусу, на тэрыторыі турмы працягваюцца работы ў шахтах[7]. Турэцкая кампанія плянуе распрацоўваць і далей другое па велічыні радовішча медзі ў Альбаніі[16].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads