Станіслаў Пэнкаля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіслаў Пэнкаля (па-польску: Stanisław Pękala; нар. 5 красавіка 1887 году ў Бжазовай Гаці — пам. 10 верасьня 1939 году ў Кураве) — польскі грамадзкі і палітычны дзяяч.

Хуткія факты Дэпутат Заканадаўчага сойму Польшчы, Прэзыдэнт ...

Зь сялянскай сям’і. Удзельнічаў у кансьпірацыі супраць царскай улады. Быў сябрам Баявой арганізацыі Польскае Сацыялістычнае Партыі. Яго тры браты, таксама сацыялісты, былі расстраляныя расейцамі ў 1906 годзе. Да 1914 году знаходзіўся пад паліцэйскім наглядам. За часам Першай сусьветнай вайны належаў да Польскай вайсковай арганізацыі. У 1918 годзе быў арыштаваны аўстрыйцамі за ўдзел у патрыятычных дэманстрацыях. Дабравольцам удзельнічаў у вайне з бальшавікамі. За часам вольнай Польшчы належаў да сялянскіх партыі. У 1919—1922 гадох быў дэпутатам Заканадаўчага сойму. Быў таксама войтам або намесьнікам войта Курава (дакладных зьвестак няма). Быў заснавальнікам гміннай крэдытнай касы й сябрам яго кантрольнай камісіі. Загінуў падчас бамбардзіроўкі Курава нямецкай Люфтвафэ.

Быў узнагароджаны Крыжам Незалежнасьці (1937)[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads