Станіслаў Эрнэст Дэнгаф
(1679—1728) ваявода полацкі, гетман польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (каля 1673, Касьцежына Паморскага ваяводзтва — 16 верасьня 1744, Гданьск) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Лоўчы вялікі літоўскі (з 1697), гетман польны літоўскі (з 1709), мечнік вялікі каронны (1704—1721), ваявода полацкі (з 1723)[1].
Меў маёнткі ў Сандамірскім ваяводзтве, палацы ў Гданьску і Варшаве, трымаў шматлікія староствы, у тым ліку Мазырскае.
Remove ads
Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Уладзіслава і Канстанцыі з Слушкаў. Навучаўся ў піярскім калегіюме ў Варшаве, падарожнічаў па Нямеччыне і Францыі.
Удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага (1697), спрыяў яму ў барацьбе са Станіславам Ляшчынскім. У 1702—1717 маршалак Сандамірскай канфэдэрацыі, якая падтрымлівала Аўгуста Моцнага. Браў удзел у бітвах са швэдамі пад Варшавай (31 ліпеня 1705) і з прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага пад Калішам (29 кастрычніка 1706). Захаваў вернасьць Аўгусту Моцнаму па ягоным адрачэньні ад стальца і выезду з краіны.
Па вяртаньні Аўгуста Моцнага атрымаў прызначэньне на пасаду гетмана польнага літоўскага. Недастатковая, на думку С. Э. Дэнгафа, ацэнка ягоных заслугаў прывяла да пагаршэньня адносінаў з каралём і вялікім князем, але ён працягваў служыць Аўгусту Моцнаму, уціскаў прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Па скасаваньні ў 1717 Сандамірскай канфэдэрацыі страціў уплывовае становішча ў краіне. Незадаволены палітыкай Аўгуста Моцнага, скіраванай на зьмяншэньне войска Вялікага Княства Літоўскага, перайшоў на бок сваіх былых супраціўнікаў. У апазыцыі каралю і вялікаму князю да 1721, каб супрацьдзейнічаць яму, дапамагаў зрываць соймы[1].
У першым шлюбе зь Янай Дэнгаф, меў дачку Канстанцыю, другі шлюб з Марыяй Соф’яй Сяняўскай быў бязьдзетным.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads