Старажытнажыдоўская мова
сэміцкая мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старажытнажыдоўская мова, старажытнагабрэйская мова або біблейскі іўрыт — першая мова жыдоў, распаўсюджаная ў Старажытным Ізраілі (Ханаан, (па-старагэбрайску: אֶרֶץ כְּנַעַן — краіна Ханаанская; па-старагэбрайску: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל — краіна Ізраільская). На працягу 1-га тысячагоддзя да н. э. была як у вусным, так і ў пісьмовым ужытку, выйдучы пасля з вуснага ўжываньня[1]. Асноўным помнікам старажытнажыдоўскай мовы зьяўляецца габрэйскае Святое Пісаньне (Танах, Стары Запавет), акрамя яго захаваліся нешматлікія эпіграфічныя тэксты і фрагменты Кнігі Прамудрасьці Ісуса, сына Сірахава[2].
Сучасны іўрыт зьяўляецца штучна адроджанай формай старажытнажыдоўскай мовы[3].
Remove ads
Пісьменнасьць
Алфавітам старажытнагабрэйскай мовы служыла паліягабрэйскае пісьмо, вельмі блізкае да фінікійскага, найстаражытнейшага альфабэту ў сьвеце. Паліягабрэйскае пісьмо выкарыстоўвалася да апошніх стагодзьдзяў 1-га тыс. да н. э., калі было выцеснена г. зв. «квадратным», ці «асырыйскім», пісьмом, якое ўжо ўжывалася да гэтага часу для арамэйскіх моў. Менавіта гэта пісьмо вядома цяпер як габрэйскае пісьмо.
Уласна ж паліягабрэйскае пісьмо захавалася ў некалькі перайначанай форме ў самарыцяне, якія выкарыстоўваюць гэта г. зв. самарыцянскае пісьмо выключна для сакральных мэт.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Габрэйскія мовы
- Іўрыт
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads